Название: Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Издательский дом “Белорусская наука”
Жанр: История
isbn: 978-985-08-1802-7
isbn:
Псторыя партызанскай збройнай майстэрні атрада № 1 пачалася ў чэрвені 1942 г., калі тагачасны камандзір брыгады «Чэкіст» Г. Кірпіч прыняў рашэнне пра стварэнне ў брыгадзе збройнай майстэрні, якая павінна была займацца рамонтам і аднаўленнем серыйнай заводскай зброі, а ў далейшым, з прычыны ўзнікшай неабходнасці і аб’ектыўнага ўдасканалення навыкаў партызанскіх збройнікаў – таксама і выпускам уласных узораў узбраення. Арганізацыяй майстэрні кіравалі Леанід Нікалаеў (назначаны начальнікам майстэрні) і камісар Пётр Счаслаўскі.
У верасні 1942 г. брыгада была вымушана пакінуць ранейшае месца дыслакацыі (Круглянскі раён) і перайсці ў Лепельскі раён Віцебскай вобласці, дзе і спынілася на зіму. Па загаду камандзіра брыгады атрады пачалі «изучать людей из местного населения» з мэтай папаўнення сваіх радоў. «Личный состав отряда рос с каждым днем, а оружия небыло»[10] – адзначае аўтар дзённіка.
Для папаўнення запасаў узбраення камандзір атрада вырашыў выкарыстаць інфармацыю, атрыманую ад мясцовых жыхароў: у раёне знаходзіўся аэрадром, спалены пры адступленні Чырвонай Арміі ў 1941 г. На аэрадроме, між іншым, партызанская разведка выявіла абгарэўшыя кулямёты, якія былі дастаўлены ў атрад (шэсць «авиопулеметов типа Максим»). У асноўным стан гэтай зброі рабіў не лепшае ўражанне: «Вообще вид этих авиопулеметов был безобразный и безнадежный. Все кто смотрел авиопулеметы из наших командиров говорили, что с них ничего не будет». Аднак П. Счаслаўскі, «ощущая большую потребность в оружии», не палічыў магчымым выкінуць кулямёты і са згоды камандзіра брыгады вырашыў іх адрамантаваць. 25 снежня 1942 г. камісар разам са слесарам 4-га разрада Мікалаем Ігнатавічам Ісадчанкам і яшчэ двума байцамі {«как вспомогательная раб сила») прыступілі да разборкі аднаго з кулямётау
Умовы працы былі не вельмі спрыяльныя, у прыватнасці, «инструментов почти никаких небыло». Некаторыя ўдалося адшукаць у суседняй вёсцы Валова-Гара (напільнікі, іржавая піла, ізбойнік, драўляны дрыль).
Асноўная праблема была ў тым, каб «сделать спусковой механизм и приспособить этот затыльник <…> так, чтобы его можно было использовать как станковый пулемет». У рэшце рэшт рашэнне было знойдзена: распрацавана рычажнае прыстасаванне пуску, СКАЧАТЬ
10
У цытатах захаваны стыль, пунктуацыя і арфаграфія арыгінала.