Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов страница 56

СКАЧАТЬ за ўсё за кошт уключэння метадаў сумежных навук. Інтэграцыя гуманітарных навук у тэарэтычным І метадычным плане – тэта найбольш відавочны працэс, які істотна змяняе гістарычную навуку, фарміруе новыя яе напрамкі, больш адэкватныя галіны гістарычнага пазнання, прад’яўляючы пры гэтым новыя патрабаванні да самога суб’екта пазнання – гісторыка. Не сакрэт, што ўсё тэта накіравана на аб’ектывізацыю і павышэнне верагоднасці гістарычных уяўленняў і ведаў, на пошук малавядомай інфармацыі шляхам выкарыстання новых навуковых падыходаў Адзін з іх, правераны ў шматлікіх публікацыях аўтара, метад гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратывістыкі пераканаўча сведчыць аб тым, наколькі строга неабходна падыходзіць да працэдуры збору, сістэматызацыі і аналізу гістарычных крыніц рознага паходжання, у нашым выпадку айчынных і замежных дакументаў і гістарыяграфічных фактаў

      Аднаўленне карціны баявых дзеянняў праз увядзенне ў шырокі зварот новага масіву малавядомых айчынных і замежных (нямецкіх) дакументаў пакуль дазволіла зрабіць толькі першы крок у напрамку да аб’ектыўнага вывучэння пачатковага перыяду вайны, аднак не прывяло да атрымання новых якасных ведаў і напісання цэласнай карціны баявых дзеянняў Чырвонай Арміі ў Беларусі ў пачатковы перыяд вайны. У сувязі з гэтым важна мець на ўвазе, што па цяперашні час застаюцца недастаткова вывучанымі, маладаследаванымі гістарычныя падзеі лета 1941 г., калі войскі Заходняга фронту вялі ўпартыя баі на тэрыторыі Беларусі, вынікам якіх стала не толькі спыненне разгортвання вераломнага ўдару трупы армій «Цэнтр», колькі яе пераходу фактычна ўпершыню да абароны на цэнтральным напрамку наступления на Маскву. Тэта азначае, што баявыя дзеянні Заходняга і Цэнтральнага (створанага 24 ліпеня 1941 г.) франтоў якраз у Беларусі зламалі рытм правядзення маланкавай вайны супраць СССР.

      Такая выснова стала магчымай у выніку як шматгадовага збору, сістэматызацыі, аналізу і сінтэзу дакументальных матэрыялаў рознага паходжання, так і іх вывучэння з апорай на метад гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратывістыкі. Без звароту да такога падыходу на цяперашнім этапе развіцця гістарычнай навукі немагчыма не толькі паглыбіць гістарычныя веды, але і падняць іх на новы якасны ўзровень ў дачыненні да аднаго з самым трагічных, супярэчлівых і дыскусійных перыядаў гісторыі Вялікай Айчынай вайны.

      Спынімся толькі на асобных момантах гісторыі баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г., прапануючы чытачу пазнаёміцца з новымі дакументальнымі крыніцамі, тэхналогіяй аўтарскага пошуку ў ходзе навуковага даследавання на аснове выкарыстання метаду гістарыяграфічнай і крыніца-знаўчай кампаратывістыкі. Аўтар ужывае яго ў якасці асобнага метаду па причине таго, што ён значна пашырае творчыя магчымасці для працы гісторыка, таму не разглядаецца ў якасці адэкватнага гісторыка-параўнаўчаму метаду.

      Новым пры даследаванні гісторыі абароны Брэсцкай крэпасці летам 1941 г. неабходна СКАЧАТЬ