Название: Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Издательский дом “Белорусская наука”
Жанр: История
isbn: 978-985-08-1802-7
isbn:
1. Азаренок Александр Семенович;
2. Азаренок Александр Прокопович;
3. Жерносека Антон Станиславович;
4. Годунов Михаил Дмитриевич;
5. Демко Иван Григорьевич [8, л. 111].
Апісанне ўласна рамонту і вырабу зброі партызанамі было б няпоўным без аналізу лічбавай інфармацыі. Пэўныя колькасныя даныя аб аб’ёме і характары работ, выкананых партызанскімі збройнікамі атрада № 1 брыгады «Чэкіст» у перыяд Вялікай Айчыннай вайны даюць архіўныя крыніцы, у прыватнасці памянёныя намі дзённік П. Счаслаўскага і напісаная Р. Івановым, які узначальваў атрад пасля Г. Кірпіча, «Хроніка майстэрні». Згодна з апошнім дакументам, за перыяд з чэрвеня 1942 да ліпеня 1944 г. майстрамі было адрамантавана 1580 вінтовак, 152 кулямёты, 6 мінамётаў, 82 пісталеты, 3 супрацьтанкавых ружжа. Адноўлены таксама 18 пашкоджаных агнём кулямётаў і 6 гармат. Новых аўтаматаў у тэты перыяд было выраблена 122 адзінкі [9, л. 342].
Акрамя таго, асобныя даныя пра колькасць і характар выкананай работы з дзённіка П. Счаслаўскага дазваляюць правесці некаторы аналіз дынамікі прадукцыйнасці работы майстэрні. Прадстаўляем (у арыгінале) параўнальную табліцу выкананага аб’ёму работ па двух перыядах: са снежня 1942 г. да снежня 1943 г. і з лютага да мая 1944 г. [8, л. 111–113].
Безумоўна, такога роду інфармацыю складана назваць поўнай і вычарпальнай з прычыны відавочнай немагчымасці праверкі дакладнасці сабранай ва ўмовах ваеннага ліхалецця статыстыкі. Тым не менш, нават аналіз такіх прыблізных, і, магчыма, не поўнасцю дакладных даных дае нам некаторае ўяўленне пра дынаміку тэмпаў вытворчасці, змену якасных акцэнтаў асноўнага кірунку працы і інш.
Так, напрыклад, мы можам назіраць бліжэй да заканчэння партызанскай вайны на тэрыторыі Беларусі зніжэнне тэмпаў выпуску новых аўтаматаў ППШ, якія да лютага 1944 г. выпускаліся надзвычай актыўна; у той жа час актывізуюцца тэмпы менавіта рамонтнай дзейнасці. Нават сам факт падачы ў табліцы асобнай інафармацыі па рамонту «наших», «фабричных» ППШ і асобна іх «дисок» (г. зн. дэталізацыя СКАЧАТЬ