.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 59

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ Кн. 1 / редкол.: В. А. Смолій (голова колегіі’) [і др.]. – Кн’ів, 2011.

      11. Новікаў, С. Я. Беларусь улетку 1941 года: новыя падыходы ў даследаванні баявых дзеянняў / С. Я. Новікаў. – Мінск, 2014.

      Архіўныя крыніцы па гісторыі збройнай майстэрні партызанскай брыгады «Чэкіст» Магілёўскай вобласці

      А. М. Бахар, А. М. Лявіцкі, Р. Ю. Урбановіч (Мінск)

      Агульнавядомае гістарычнае значэнне, якое меў партызанскі pyx у акупаванай БССР у 1941–1944 гг. Актыўная дзейнасць партызанскіх атрадаў стала важным фактарам у агульным поспеху Чырвонай Арміі. У пасляваенны час партызанскі pyx атрымаў новае вымярэнне – сімвалічнае – стаўшы важным складальнікам гістарычнай памяці беларусаў Яго актыўнае вывучэнне, якое пачалося ўжо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, працягваецца і сёння, што з’яўляецца не толькі данінай памяці і павагі, але і суадносіцца з актуальным! патрэбамі беларускай гістарыяграфіі.

      У дадзеным артыкуле мы спынімся на канкрэтным пытанні – даследаванні гісторыі саматужнай вытворчасці зброі ў партызанскіх атрадах. Разгляд гэтай праблемы пачаўся ў савецкай літаратуры ў 1952 г., калі выйшла невялікая кніга М. Давіташвілі, прысвечаная вядомаму партызанскаму збройніку Тэнгізу Шаўгулідзэ [1]. Т. Шаўгулідзэ – адзін з найбольш дзейных партызанскіх збройнікаў, а яго вынаходніцтвы знайшлі шырокае распаўсюджванне. Таму нядзіўна, што ён адзін з першых трапіў у фокус увагі. У кнізе, якая з’яўляецца навукова-папулярным выданнем, паслядоўна выкладаецца біяграфія Т. Шаўгулідзэ, выкарыстоўваюцца неабходныя мастацкія сродкі[8].

      У далейшым набыў даволі сістэматычны характар літаратурны запіс успамінаў асобных удзельнікаў партызанскага руху. Пры гэтым неабходна улічваць, што гэтыя выданні не мелі на мэце сур’ёзнае вывучэнне праблемы і ні ў якім разе не прэтэндавалі на навуковасць[9]. Часцей за ўсё ў іх маюцца толькі фрагментарныя звесткі, напрыклад, пра рацыяналізацыю мінна-падрыўной справы [2, с. 253–254]. Такія публікацыі маюць вялікую каштоўнасць, калі ўзнікае неабходнасць скласці агульнае ўяўленне пра кантэкст работы партызанскіх збройнікаў (кшталту наступных характэрных выказванняў: «поўная свабода творчасці» [2, с. 253]; «Лепш адчувалі сябе тыя, у каго была трафейная зброя. Ім зайздросцілі» [3, с. 25]).

      Гістарыяграфічную каштоўнасць уяўляе таксама шэраг артыкулаў у навуковай перыёдыцы савецкага перыяду, прысвечаных ваенна-гістарычнай тэматыцы. У артыкуле былога камандзіра Лепельскай партызанскай брыгады імя I. В. Сталіна У. Лабанка «Ішлі ў паход партызаны» падрабязна разгледжаны такія аспекты, як прымяненне ў дыверсійнай дзейнасці самаробных мін і прылад, прызначаных для падрыву чыгуначных рэек, а таксама некаторыя моманты працэсу рамонту выйшаўшага са строю серыйнага ўзбраення ў партызанскіх майстэрнях [4, с. 44–45].

      Артыкул М. Азяскага «Развіццё тактыкі дыверсійных дзеянняў партызанскіх фарміраванняў у Вялікай Айчыннай вайне» закранае тэматыку вырабу і баявога прымянення партызанскай зброі ў рамках агульнага агляду дыверсійных дзеянняў, ажыццёўленых партызанамі на акупіраванай тэрыторыі. Асаблівы СКАЧАТЬ



<p>8</p>

У кантэксце ваеннай гісторыі навукова-папулярныя працы маюць адметнае значэнне. У адрозненне ад іншых праблемных палёў гістарычнай навукі, у ваенна-гістарычных даследаваннях навукова-папулярны і акадэмічны складальнік «нашмат менш востра падзелены». Гл.: Echternkamp, J. Militargeschichte// Docupedia-Zeitgeschichte[3HeKTpOHHbm ресурс]. 2013. Режим доступа: http://docupedia.de/zg/Militaergeschichte. Параўн.: Morillo S. Pavkovic M. What is Military History. Malden, Mass, 2006. P. 43.

<p>9</p>

Разам з тым, неабходна звярнуць увагу на іх блізкасць да такога кірунку еўрапейскай гістарыяграфіі, як вусная гісторыя (oralhistory). Тэта ўвогуле даволі цікавы інтэлектуальны сюжэт: як падобнага роду даследчыя практыкі ўзніклі і развіваліся ў кантэксце савецкай культуры менавіта ў сувязі з асэнсаваннем ваеннага вопыту. Творы пісьменнікаў А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, пазнейшыя працы С. Алексіевіч некаторымі даследчыкамі трактуюцца ўвогуле як беларуская традыцыя. Гл. Sahm A. Der Zweite Weltkrieg als Gruendungsmythos. Wan-del der Erinnerungskultur in Belarus // Osteuropa. 2012. Nr. 5. S. 43–54.