Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларуская лiтаратура - Уладзімір Навумовiч страница 15

СКАЧАТЬ каштоўнасці, якія надавалі сапраўдную прыгажосць чалавеку. Але гэтыя добрыя намеры натыкаліся на злавеснае супраціўленне царскага самаўладдзя.

      Іх высылалі з роднай зямлі, выпраўлялі назаўсёды, пазбавіўшы маладосці, зблытаўшы ўсе іх дабрачынныя намеры, мары і надзеі. Жорсткая рэальнасць жыцця царскай Расіі станавілася самым страшным сном, а высокія спадзяванні разбіваліся аб халодныя сцены казематаў і адзіночных манастырскіх келляў.

      Ян Чачот нарадзіўся 24 чэрвеня 1796 г. у вёсцы Малюшычы Навагрудскага павета (цяпер Карэліцкі раён) у сям’і дробнага шляхціца, якая арандавала маёнтак. Бацька Яна, Тадэвуш Чачот, неўзабаве пайшоў служыць аканомам да пана Тызенгаўза, і сям’я пераехала ў Новую Мыш пад Баранавічы, адкуль юнак падаўся на вучобу ў Навагрудак. У Навагрудскай дамініканскай школе ён з першага класа пасябраваў з Адамам Міцкевічам, з якім некалькі гадоў сядзеў за адной партай. Вучні мелі сваю форму, насілі белыя каптуры, аднак “белакаптурныя” хутка расчараваліся ў схаластыцы і дагматызме казённых навук. Студэнцкая моладзь Віленшчыны патрабавала нацыянальных, сацыяльных і палітычных свабод для простага народа роднага беларускага краю.

      У верасні 1817 г. студэнты Віленскага ўніверсітэта арганізавалі тайныя таварыствы філаматаў (аматараў навук) і філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабою філаматы, была асвета роднага краю. У таварыства філаматаў уваходзілі сябры-землякі з Навагрудчыны: Ян Чачот і геніяльны паэт Адам Міцкевіч, а таксама Ігнат Дамейка, пазней выдатны вучоны і падарожнік, рэктар чылійскага ўніверсітэта і нацыянальны герой Чылі, імем якога на званы горад у гэтай далёкай краіне, і горны ланцуг, і кветка, і мінерал. Філаматамі былі таксама паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, член тайнага таварыства “Ваенныя сябры” Міхал Рукевіч і інш.

      З літаратурнай спадчыны Яна Чачота акрамя вершаў народнага складу да нас дайшлі балады, напісаныя паводле беларускіх народных паданняў, а таксама “Зосіны песні”, песенныя тэксты на матывы беларускіх народных твораў. Вядомы і журботныя элегіі Яна Чачота, што склалі цыкл вершаў “Заблудны”. Яны напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле.

      Паэзія Яна Чачота нараджалася на скрыжаванні розных стылёвых пачаткаў: класіцызму, сентыменталізму, рамантызму, рэалізму з вялікай доляй народнасці.

      У баладзе Яна Чачота пад назвай “Магіла Міндоўга” распавядалася пра народную памяць аб адным з першых каралёў Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу:

      У Навагрудку дагэтуль

      Ёсць гара Міндоўга.

      Там ляжыць ён, яго помніць

      Люд наш будзе доўга.

      Быў ён свой кароль, ліцвінскі,

      Меў калісьці сілу.

      Ды абманам жыў. Абман той

      Звёў яго ў магілу.

      Не прытрымліваючыся адзінай “святой веры”, атрымаўшы дзеля кароны “абманнае хрышчэнне” (К. Цвірка), кароль не ўстояў і перад іншай спакусай – адабраць жонку ў князя Даўмонта: ён сілай затрымаў яе, калі тая прыехала СКАЧАТЬ