Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларуская лiтаратура - Уладзімір Навумовiч страница 17

СКАЧАТЬ Пецярбургу паэт збліжаецца з дзекабрыстамі К. Рылеевым і А. Бястужавым. У хуткім часе прыйшоў загад ехаць у Адэсу, затым у глыбінныя губерні. Пасля наведвання Крыма з’явіліся “Крымскія санеты”. У канцы 1825 г. Міцкевіч прыехаў у Маскву. Вясной 1826 г. маскоўскі літаратар М. Палявы ў салонах графіні Валконскай знаёміць А. Міцкевіча з П. Вяземскім, Я. Баратынскім. У кастрычніку 1826 г. завязалася знаёмства і пачалося працяглае сяброўства Міцкевіча з А. Пушкіным. У Пецярбургу Міцкевіч сябруе з В. Жукоўскім, А. Грыбаедавым, І. Крыловым, А. Дэльвігам. Выходзяць “Санеты”, з’яўляецца паэма “Конрад Валенрод”, сюжэт якой узяты з гісторыі XIV ст. У ёй гучалі заклікі да барацьбы за свабоду роднага краю, дзеля чаго не страшны ніякія ахвяры. Паэму ведалі, любілі.

      У 1839 г. паэт працаваў ва ўніверсітэце горада Лазана ў Швейцарыі, у 1840 г. стаў лектарам Калеж дэ Франс у Парыжы, дзе заняў кафедру славянскіх моў і літаратур, чытаў лекцыі, у тым ліку па гісторыі рускай і беларускай моў і літаратур.

      Рэвалюцыя і “вясна народаў” 1848 г. не прынеслі свабоды ні Францыі, ні Італіі, ні Польшчы, ні Венгрыі. Усё ж Міцкевіч паехаў у Італію, каб арганізаваць польскі легіён. Ізноў паэт імкнуўся набраць польскі легіён для барацьбы з царызмам у часы руска-турэцкай вайны, дзеля чаго наведаў Канстанцінопаль.

      У 1855 г. А. Міцкевіч захварэў і 26 лістапада памёр у Канстанцінопалі.

      Ян Баршчэўскі і паэты-дэмакраты

      Уплыў фальклору на развіццё беларускай літаратуры меў асабліва вялікае значэнне. Беларускі фальклор – той грунт, на якім вырастала прафесійная мастацкая літаратура, сілкуючы сродак для станаўлення паэзіі, прозы, драмы, важнейшы інструмент для захавання каларыту і стыхіі народнага жыцця ў мастацкай практыцы. Новая літаратура самага ранняга перыяду свайго развіцця трывалай “пупавінай” звязана з этнаграфіяй, доўгі час не выходзіла за яе межы. Захапленне вусна-паэтычнай творчасцю сялян-беларусаў насіла праявы “шляхецкага рамантызму” (М. Гарэцкі), часам мела фанатычны характар, будучы модным заняткам, стаўшы своеасаблівым “брэндам”, як бы цяпер сказалі, народнасці, застаючыся яркай і ледзь не адзінай праявай дэмакратызацыі жывога літаратурнага працэсу. На гэтую асаблівасць новай літаратуры звярнуў увагу яшчэ М. Гарэцкі ў “Гісторыі беларускай літаратуры”. Ён прыводзіць прыклад Зар’яна Даленгі-Хадакоўскага, які “цэлы век” жыў па вёсках нелегальна пад імем Адама Чарноцкага, хаваючыся ад праследавання ўлад за падбухторванне сялянства да пратэсту. Зар’ян Даленга-Хадакоўскі абышоў усю Беларусь і Украіну, прызнаючыся, што “ёсць яшчэ на зямлі шчасце” жыць адным жыццём са сваім народам, “жыць паэтычным жыццём сялянства”. Ён адзначаў:

      “Сярод народа жыве сумленне, сярод народа жыве паэзія. Злое ж сэрца мае той, хто не любіць народа ўсёю сілаю братняй любові”.

      Ян Баршчэўскі

      Сярод тых аўтараў, што пісалі на польскай мове, але шырока ўжывалі ў сваёй творчасці беларускія народныя песні, прыказкі, прымаўкі, крылатыя СКАЧАТЬ