Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларуская лiтаратура - Уладзімір Навумовiч страница 12

СКАЧАТЬ пры Богаяўленскім манастыры выконвалі дэкламацыі, напісаныя спецыяльна для гэтай мэты Сімяонам Полацкім. У Слуцку пратэстанты наладжвалі школьныя тэатральныя паказы.

      Сюжэты школьных драм чэрпаліся з біблейскіх крыніц, агіяграфічнай і гістарычнай літаратуры, антычнай міфалогіі. З развіццём асветніцкіх ідэй школьная драматургія набывала ўсё больш свецкі характар, спектаклі рыхтаваліся пераважна на польскай мове. Паказальным у гэтым сэнсе быў школьны тэатр Забельскага дамініканскага калегіума (зараз в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна), які дзейнічаў у канцы XVIII ст. Менавіта там працавалі прафесарамі рыторыкі і паэзіі К. Марашэўскі, аўтар арыгінальнага драматычнага твора “Камедыя”, і М. Цяцерскі, аўтар камедыі “Доктар па прымусу”. Вядома камедыя “Пышнагольскі” І. Юрэвіча.

      П’есы для школьных тэатраў звычайна мелі 3–5 актаў, пісаліся сілабічным вершам.

      Тэатральная культура развівалася і ў магнацкіх рэзідэнцыях. Драматычныя, оперныя і балетныя спектаклі ставіліся ў прыдворных тэатрах Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Агінскіх – у Слоніме, Тызенгаўзаў – у Гародні, Зорыча – у Шклове. Акцёрамі магнацкіх тэатраў, музыкантамі былі, як правіла, прыгонныя, таленавітыя самародкі з народа.

      Высокі эстэтычны ўзровень пастановак забяспечвала многае, у тым ліку тэхнічныя магчымасці сцэны. І сёння здзіўляе і ўражвае апісанне тэатра Агінскіх у Слоніме. Глядзельная зала мела 2 тысячы месц. Пры неабходнасці сцэна рассоўвалася і ўтвараўся вадаём, дзе выканаўцы роляў плавалі на лодках. Дэкарацыі тэатральных пастановак былі максімальна набліжаны да натуральных карцін прыроды.

      Пры тэатральных трупах існавалі музычныя капэлы з прыгонных музыкантаў, якія выконвалі не толькі творы прыдворных і вядомых на той час замежных кампазітараў, але і народныя песні, беларускія канты.

      Развіццё новых жанраў і літаратурнай мовы, удасканаленне апошняй, заглыбленне аўтараў ва ўнутраны свет чалавека – усё гэта надавала літаратуры новыя якасці, больш дэмакратычнае гучанне.

      Тэатр на Беларусі быў шматмоўны, як і ўся культура таго часу. Паасобныя спектаклі ішлі на 8 мовах свету. Часцей са сцэны гучала польская мова, бо паводле сеймавых пастаноў 1696–1697 гг. Рэчы Паспалітай беларуская мова страціла статус афіцыйнай.

      Нацыянальная драматургія ў такіх умовах не магла развівацца. Аднак нельга было стрымаць імкненне беларуса да самавыяўлення. Тэатральная культура мела высокі ўзровень, бо вытокі гэтага мастацтва – у невычэрпных фальклорных крыніцах.

      Менавіта з фальклорнай творчасці паходзіць мастацтва беларускай батлейкі, якая бытавала з XVI ст. да пачатку ХХ ст. Кананічны тэкст драмы “Цар Ірад” перамяжоўваўся інтэрмедыямі больш свецкай тэматыкі, напісанымі ў сатырычным плане.

      Вышэйшым дасягненнем народнай драматургіі з’яўляецца п’еса “Цар Максіміліян”, паказы якой таксама чаргаваліся СКАЧАТЬ