Название: Беларуская лiтаратура
Автор: Уладзімір Навумовiч
Издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
isbn:
Адам Міцкевіч
З 1817 па 1823 г. у Віленскім універсітэце дзейнічалі тайныя таварыствы студэнтаў – філаматаў і філарэтаў, актыўную ролю ў якіх адыгрываў і Адам Міцкевіч. У 1830 г. на радзіме Міцкевіча ўспыхнула паўстанне палякаў пад кіраўніцтвам генерала Хлапоўскага, мэтай якога было вызваленне Польшчы з-пад улады царскай Расіі, што тады называлі “турмой народаў”. У 1848 г. спачатку ў Італіі, а потым у Францыі адбыліся паўстанні, у ходзе якіх вялася актыўная ўзброеная барацьба з рэакцыяй. Народы падымаліся на рэвалюцыйную барацьбу. “Свабода, Роўнасць, Братэрства” было напісана на сцягах паўстанцаў. Той час увайшоў у гісторыю Еўропы як “вясна народаў”.
Ян Парандоўскі, выдатны польскі даследчык літаратуры, у кнізе “Алхімія слова” адзначаў: “Міцкевіч быў паэтам усяго толькі некалькі гадоў, і яны далі ўсё – ад балад да “Пана Тадэвуша”. Пасля гэтага ён жыў і дзейнічаў як палітык, публіцыст, лектар універсітэта і апостал, закончыў жыццёвы шлях салдатам. Але ва ўсіх сваіх пераўтварэннях ён заўсёды заставаўся паэтам, таму што паэтычная творчасць складаецца не толькі з адных вершаў: ёю з’яўляецца і ўсё жыццё сапраўднага паэта”.
Адам Міцкевіч яшчэ пры жыцці стаў сімвалам барацьбы польскага народа за свабоду і незалежнасць. Ён ніколі не заставаўся ўбаку ад рэвалюцыйнага руху, з’яўляўся перадавым грамадскім дзеячам сваёй эпохі, прыхільнікам прагрэсіўных ідэй часу. Літаратурная творчасць паэта стала здабыткам усёй сусветнай культуры.
Зорка А. Міцкевіча ўспыхнула на небасхіле і павяла яго па жыцці 24 снежня 1798 г. Паэт нарадзіўся на хутары Завоссе, непадалёку ад Навагрудка. Гэта былі землі летапіснай Літвы. Усе думкі аб радзіме, усе мары аб будучыні звязаны з ёю. “Літва – мая Айчына,” – паўтараў паэт.
У XVI ст. Літва і Польшча, беларускія і польскія землі, злучыліся ў адну дзяржаву. Будучы паэт выхоўваўся ў сям’і, дзе панавалі польская культура, польская мова, польскі патрыятызм. Бацька паэта, Мікалай Міцкевіч, належаў да дробнапамеснай шляхты, прымаў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, таму выхоўваў сына ў традыцыях патрыятызму і свабодалюбства. Бацька генія польскай літаратуры служыў адвакатам пры гарадскім судзе ў Навагрудку. Маці – Барбара Маеўская – была родам з вёскі Варонча. Маленькі Адам рана пазнаёміўся з жыццём простых беларускіх сялян, любіў прыроду Навагрудчыны, часта бываў сярод рыбакоў на возеры Свіцязь, меў шмат сяброў у маёнтках Варонча, Туганавічы, Шчорсы, Мядзвядка, Малюшычы, якія знаходзіліся непадалёку ад Навагрудка.
У 1807 г. Адам Міцкевіч паступіў вучыцца ў Навагрудскую дамініканскую школу, дзе ўпершыню пачаў пісаць вершы. Закончыў школу ў 1815 г., паступіў у Віленскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, але праз год перавёўся СКАЧАТЬ