Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларуская лiтаратура - Уладзімір Навумовiч страница 10

СКАЧАТЬ вёска”, захоўваюцца два рарытэтныя слуцкія паясы і фрагменты трэцяга, у якім нават можна “пакратаць” рукамі залатую нітку, што ўткана ў шырокую і ад таго цяжкую, але прыгожую, стракатую, узорыстую тканіну.

      Працу над вядомымі ўсяму свету слуцкімі паясамі ўславіў Максім Багдановіч у сваім цудоўным вершы “Слуцкія ткачыхі”.

      Новы стыль і кірунак у мастацтве слова, літаратуры, як і ў іншых мастацкіх формах – жывапісе, музыцы, тэатры, сфарміраваўся ў XVII – пачатку XIX ст. і атрымаў назву “класіцызм”. Гэта было вяртанне да Антычнасці як да ідэалу і ўзору. Тэрмін “класіцызм” паходзіць ад лацінскага слова “classicus”, што азначае “ўзорны”.

      У мастацтве патрабавалася строгае захаванне гармоніі формы і зместу. У архітэктуры пераважалі геаметрычныя формы без якіх-небудзь аздабленняў, строгасць і яснасць планіроўкі. Жывапісныя палотны адлюстроўвалі гістарычныя сюжэты, расла цікавасць да партрэтнага жанру. Найбольшага росквіту дасягнула музычнае мастацтва, асабліва ў творчасці прадстаўнікоў так званай “венскай класічнай школы” – Л. Бетховена, Ф. І. Гайдна, В. А. Моцарта.

      На Беларусі вырасталі новыя палацы, гарады, паркі. Жылыя кварталы ў гарадах набывалі класічную стройнасць, мелі прамавугольную планіроўку. Будаўніцтва ўпершыню стала ажыццяўляцца па тыпавых праектах. Былі пабудаваны Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор. Шырокую вядомасць набылі мануфактурныя вырабы слуцкіх і гродзенскіх майстроў: ткачых, чырванадрэўшчыкаў, шкловыдзімальшчыкаў, разьбяроў па дрэве, дэкаратараў. Ствараліся выдатныя габелены.

      У літаратуры выразна праявіўся падзел на “высокія” і “нізкія” жанры. “Высокімі” жанрамі лічыліся ода, трагедыя, эпапея, “нізкімі” – сатыра, камедыя, байка. Праблематыка і змест літаратурнага твора, ідэя, тэма, мараль, павучанне, думка, якая выражалася ў творы і прымушала да развагі, набывалі асаблівае значэнне. Мастацкая літаратура станавілася ідэалагічнай сферай. За ёй трывала замацоўвалася права ўплываць на свядомасць, фарміраваць грамадскую думку, выхоўваць і весці за сабой, быць прыкладам для пераймання. Літаратура, як было прынята лічыць, можа і павінна даць узоры паводзін чалавека, абудзіць асобу і паказаць шляхі да яе самаўдасканалення, духоўнага росту. Уплыў твораў мастацкай літаратуры на чалавека меў асаблівае значэнне.

      У 1635 г. у Парыжы адкрылася Акадэмія літаратуры, прадстаўнікі якой зацвердзілі класічную школу прыгожага пісьменства, выпрацавалі строгія патрабаванні класіцызму як асноўнага кірунку ў развіцці жанраў, стыляў. Ад твораў мастацкай літаратуры патрабавалася строгая нарміраванасць паводзін персанажаў, адпаведная дазіроўка станоўчых і адмоўных рыс.

      У мастацкай літаратуры традыцыі класіцызму знайшлі сваё праяўленне ў абагульненасці падзей і вобразаў, перавазе рацыянальнага (думкі, філасофіі) над эмацыянальным і рамантычным (пачуццямі, перажываннямі, захапленнямі). Такой у многім была творчасць Я. Баршчэўскага, Я. Чачота, Ф. СКАЧАТЬ