Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларуская лiтаратура - Уладзімір Навумовiч страница 14

СКАЧАТЬ права. У паасобных школах на Беларусі ўжо ў той час выкладанне вялося на пяці сусветна вядомых мовах, засноўваліся друкарні, адкрываліся вышэйшыя навучальныя ўстановы (напрыклад, Полацкая езуіцкая акадэмія з правамі ўніверсітэта). “Усё гэта, разам сабранае, – паводле выказвання М. Багдановіча, – вылучала Беларусь на адно з першых месц сярод культурнага славянства”.

      “Залаты век” у гісторыі беларускай культуры закончыўся пасля аб’яднання ВКЛ з Рэччу Паспалітай. Надышлі іншыя часы і іншыя парадкі. Найперш істотныя змены адбыліся з адменай выкарыстання беларускай мовы, паступовым выцясненнем яе з ужытку мовай польскай.

      Падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) паміж больш моцнымі Германіяй, Аўстрыя і Расіяй прывялі да таго, што беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Паланізацыя спынілася, але распачалася не менш пагражальная для беларускай культуры актыўная русіфікацыя. Адмаўлялася культурна-этнічная самабытнасць беларускага народа, скажалася яго гісторыя. У 1840 г. цар Мікалай I забараніў ужыванне назваў “Беларусь” і “беларусы”. Было ўведзена штучна ўтворанае паняцце “Северо-Западный край”. Беларусь, такім чынам, стала правінцыяй, ускраінай Расіі. Ды немагчыма было спыніць духоўнае жыццё народа. Падымаліся з народных нізоў паэты-самавукі, пакідалі ўлонне польскай культуры і цягнуліся да беларускага слова лепшыя прадстаўнікі шляхты, якія праявілі сапраўдную грамадзянскую мужнасць у сваёй вернасці нацыянальным караням.

      Прыкладам такой вернасці быў паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч, 1823–1862), які працаваў на паграніччы дзвюх культур. Як правіла, тыя пісьменнікі, што выступалі ў сваіх творах на баку сялянскай беднаты, абавязкова прыходзілі да беларускага слова. У. Сыракомля адным з першых адчуў неабходнасць нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў. Тэматыка большасці яго твораў – антыпрыгонная, беларуская, хаця пісаў ён пераважна на польскай мове. Першы надрукаваны верш У. Сыракомлі “Паштальён” (змешчаны ў часопісе “Атэнэум”) у перакладзе Л. Трэфалева на рускую мову лёг у аснову рускай народнай песні “Когда я на почте служил ямщиком…”. У сваёй творчасці паэт выкарыстоўваў фальклорныя сюжэты і вобразы, апрацоўваў беларускія народныя песні. Вядомы і беларускія вершы У. Сыракомлі “Ужо птушкі пяюць усюды”, “Добрыя весці”.

      Уладзіслаў Сыракомля

      Гісторыя беларускай літаратуры ў XIX ст. цесна звязана з абуджэннем грамадска-палітычных ідэй, з народным лёсам. Свядомыя беларускія сілы аб’ядноўваліся ў нелегальныя арганізацыі, куды ўваходзілі і мясцовая шляхта, і разначынцы. З’яўляліся нарадавольцы. У Вільні ў 20–30-я гады XIX ст. утварылася “Дэмакратычнае таварыства”, дзейнічалі народніцкія гурткі, таварыства філаматаў ва ўніверсітэце. У пачатку 60-х гадоў ХІХ ст. на Беларусі па сутнасці разгортвалася сялянская вайна за зямлю і волю, нарастаў шляхецкі рух. У гэты ж час дзеячы літаратуры настойліва шукалі праўду СКАЧАТЬ