СКАЧАТЬ
за мяне, бо гэта я вялікі беларускі пісьменнік, няхай не цяпер, няхай у будучым, але абавязкова вялікі, калі не геніяльны. Таму называць мяне нікім недальнабачна. У якасці доказу пачытайце мае вершы. Крычаў бязгучна я ў прастору, якую замяняла столь над бальнічным ложкам у палаце, прапахлай болем, жалем да сябе ды нямытымі целамі з прысмакам затхласці, поту і начных кашмараў. Весялілі хіба што прусакі – вялікія, рудыя, нахабныя істоты, якія лічылі сябе гаспадарамі ў кожным памяшканні бальніцы. Звычайна на промысел яны выходзілі пасля адбою, калі ў палатах выключалася святло і хворыя, крэкчучы ды стогнучы, засыналі. Аднак не грэбавалі ці не баяліся і дзённага святла. Адвага іх, тым не менш, выглядала дурнаватай, асабліва калі яны статкам тапіліся ў неабачліва пакінутых адчыненымі каробках з сокам. Каробкі не закручваліся, у іх адразаліся носікі, якія, чым не затыкай, прусакі-камікадзэ ўсё адно ўмудраліся выкарыстаць у сваю карысць. Сок трэба было выпіваць альбо зараз, альбо пераліваць у посуд, які для прусакоў быў бы не па зубах. Сок, прынесены Насцяй, у якім прусакоў аказалася больш за ўласна сок, давялося выліць ва ўнітаз. Сквапнасць іх яскрава нагадвала чалавечую. А зранку, калі яшчэ цёмна і знянацку запаліць святло, можна было пабачыць на сценах цэлыя пазлы з прусакоў, якія, натуральна, пачыналі разбягацца ў розныя бакі, мітусіцца і нават падаць на падлогу з бязгучным крыкам аб паратунку ці, наадварот, незадаволенасці. Каб неяк разбавіць час і разняволіцца – мы лавілі некаторых і наладжвалі спаборніцтвы паміж прусакамі на доўгія і кароткія дыстанцыі. У падобных забаўкаў палата ўдзельнічала поўным складам. Але ўсё адно нічога не ратавала ад нуды і жарсці па Насці. Магчыма, таму, я так узрадаваўся, калі ў палату зайшлі Янка з Паўлам – роднасныя душы. Яны спачатку спачувальна пазіралі на мяне, хацелі дапамагчы, але чым і як не ведалі, і пачуваліся ніякавата, нават адчувалі віну, а за што, не разумелі самі. Я ўсміхаўся, маўляў, усё добра і добра, што вы прыйшлі… ды запрапанаваў пайсці на піва.
– А можна табе? – засумняваўся Янка.
– Можна – не можна, няважна, – адказаў я. – І проста неабходна адзначыць маё другое нараджэнне, – дадаў. – Ці хтосьці супраць?
– Мікола не мяняецца, – падсумаваў Павел. – Нічому жыццё не вучыць.
– Наадварот, – прамовіў я, – многаму. А таму падняць пару келіхаў за жыццё гэта павага да яго.
Я выцягнуў з-пад матраца скуранку, якую не здаў у гардэроб і прыхаваў на ўсялякі выпадак, каб не звяртацца ўвесь час да абслугоўваючага персаналу ды не звяртаць тым самым да сябе ўвагу, і мы рушылі па подзвігі і прыгоды. Янка пазычыў сваю кепку, каб прыкрыць маю лысіну ды забінтаваную галаву, што амаль не хавала бінты, але надавала значнасці галаве.
Пад піва, якое мы пілі ў нейкім скверы паблізу бальніцы, і курыць атрымалася. Цыгарэты не намагаліся збіць мяне з ног і ўцячы як нявесты з загсу. Наадварот, аддана і з любоўю ахутвалі
СКАЧАТЬ