Название: Вольны птах. Раман
Автор: Мікола Адам
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785006276949
isbn:
Яна мне патэлефанавала. У бальніцу. На дзяжурны пост, які знаходзіўся акурат насупраць маёй палаты. А другой гадзіне ночы. Дзіўна? Яшчэ як. Неверагодна? Але факт.
Пасля адбою я хутка заснуў, ды прачнуўся а палове другой ночы. Зноў заснуць не атрымлівалася, бо ў сне я склаў верш, прысвечаны Насці, які нават паспеў назваць «Калыханка для каханай». Каб не забыць, яго неадкладна патрабавалася запісаць, бо на памяць асабліва спадзявацца не выпадала. Вось жа парадокс, я мог запомніць і памятаць ці не ўсё жыццё твары, назвы вуліц і гістарычныя даты, але ніводнага свайго верша, напісанага ўласнаручна, не памятаў. Іх, каб дзе-небудзь урачыста прачытаць з гонарам узіраючыся ў вочы слухачоў і гледачоў, а не ў паперку ў трымтлівай руцэ, даводзілася завучваць, як у школе. У падобныя моманты шчыра зайздросціў Ясеніну, які памятаў кожны напісаны ім верш.
Радкі, складзеныя ў сне, я паўтараў адзін за адным, але адчуваў: калі засну – абавязкова забуду і зранку не ўзгадаю ані літары. Верш падаваўся прыстойным і, чаго ўжо прыбядняцца, удалым, тым больш непасрэдна адрасаваным той, каму карцела яго прачытаць проста зараз.
Я саскочыў з ложка, апрануўся і выйшаў на калідор. Дзяжурны пост, асветлены настольнай лямпай, сустрэў маўклівасцю і адсутнасцю за сталом медсястры. Дзе яна магла быць мяне не цікавіла. Я нават узрадаваўся, што яе не было. Сеў за стол, узброіўся асадкай, што быццам чакала мяне паміж старонак бальнічнага журналу, разгорнутага, зноў жа як спецыяльна, чыстымі да мяне лістамі. Я меў, вядома, нататнік, які спаў, як і ўсё вакол, у кішэні скуранцы пад матрацам, але ўзгадаў пра яго ўжо на калідоры. Не вяртацца ж за ім, бо кожная секунда здавалася каштоўнай і любы лішні рух пагражаў майму вершу кануць у нябыт.
Запісваў хутка. Каб нічога не забыць. Потым некалькі разоў перачытаў, дзе-нідзе паправіў недакладнасці. Як толькі адкінуўся спінай на спінку крэсла з пачуццём годна выкананай справы, зазваніў тэлефон. Я яшчэ падумаў: вось бы гэта была Насця… Думка бязглуздая, натуральна, і, тым не менш, штосьці мне падказвала, што я павінен падняць слухаўку.
– Алё, – сказаў я ў трубку, але, па-мойму, выйшла так, быццам злодзей вырашыў адказаць СКАЧАТЬ