Название: Вольны птах. Раман
Автор: Мікола Адам
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785006276949
isbn:
Фае, прасторнае і вялікае, як ладная спартовая зала, сустрэла нас халоднай абыякавасцю. З большай цікавасцю, але, думаю, не на шмат, яно пазірала ў шкляныя сцены з уваходнымі параднымі дзвярыма, што аддзялялі яго ад вулічных шумоў і руху. Пад шклом на адмыслова пастаўленых туды крэслах варушыліся нешматлікія наведнікі ды тыя, да каго яны прыйшлі. Леваруч ад уваходных дзвярэй і ўсутыч да супрацьлеглай сцяны месцаваліся некалькі шапікаў, у якіх прадавалі фрукты, сокі, печыва, слодычы, беляшы і чабурэкі, а таксама кнігі з латка. Праваруч ад уваходных дзвярэй на сцяне збоку віселі таксафоны, якія займалі яе амаль усю. Шапік белдруку, адзінае месца, дзе можна было набыць тэлефонную картку, каб праз яе скарыстацца гэтымі таксафонамі, знаходзіўся за межамі бальніцы на тэрыторыі транспартнага прыпынку, на якім таксама гандлявалі фруктамі і гароднінай.
Мы паселі ў крэслы паміж дзвярыма і таксафонамі. Акрамя нас нікога больш у выбраным для размовы следчым крыле не назіралася.
– Паслухай, – пачаў ён, – твая справа вісяк, разумееш? – і з надзеяй, што я ўсё разумею і пайду яму насустрач, утаропіўся ў мой твар.
– Не, – катэгарычна адмовіў я. Не са зла, натуральна, бо сапраўды не разумеў, хоць следчы, па сутнасці, меў рацыю.
– Ты ж не помніш нічога, – нагадаў ён.
– Хто вам сказаў? – абурыўся я шчыра.
– Ты ж і сказаў, – ухмыльнуўся нядобра следчы.
– Праўда?
– Крыўда. Не прыдурвайся, – асадзіў. – Дык помніш ці не? – запытаў.
– Помню, – прызнаўся я.
– Дык чаму не сказаў нічога, калі першы раз я прыходзіў? – незалюбіў следчы.
– Не мог, – адказаў я.
– І чаму ж ты не мог? – цярпенне следчага відавочна трымалася на валаску.
– Бо адзін з тых, хто мяне збіў, прыйшоў разам з вамі, – вырашыў я чамусьці раптам, была – не была, распавесці як ёсць.
– Прыдумваеш па ходзе? – не паверыў мой суразмоўца.
– Вось таму і сказаў, што нічога на помню, – буркнуў я тады.
– Значыць, збілі цябе супрацоўнікі міліцыі? – перавёў дыханне следчы.
– Значыць, – кіўнуў я.
– За што?
– Здагадайцеся з трох разоў.
– Не наглей, – асадзіў мяне следчы. – Я пытанне задаў.
– Ні за што.
– Так не бывае.
– Бывае. Я кожнага з іх запамятаў на ўсё жыцё.
– Ну, дапусцім, твая праўда, – раптам перамяніў стыль размовы следчы. – Твае дзеянні? Пісаць заяву будзеш на іх? Дапусцім, напісаў, – адказаў за мяне і працягваў далей: – Дапусцім, апазнаў, распачалося следства. Ведаеш, чым яно скончыцца? Цябе пасадзяць, а яны апынуцца ахвярамі, якім ты ж яшчэ будзеш выплочваць кампенсацыю СКАЧАТЬ