Вольны птах. Раман. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вольны птах. Раман - Мікола Адам страница 11

Название: Вольны птах. Раман

Автор: Мікола Адам

Издательство: Издательские решения

Жанр:

Серия:

isbn: 9785006276949

isbn:

СКАЧАТЬ маё асобна ад мяне, нібы нябачная рука, зачапілася за адну з кніг на латку. Насця ўважлівым позіркам назірала, як я ўзяў кнігу, як разгарнуў, як учытваўся ў анатацыю, а потым паклаў на месца. Навошта я ўвогуле спыніўся перад тым латком?.. Мабыць, спрацаваў умоўны рэфлекс: ён у мяне менавіта на кнігі спрацоўваў безадмоўна. Але ў той момант лепш бы ён не вытыркаўся.

      – Колькі? – звярнулася Насця да гандляра – інтэлігентнага з выгляду, у акулярах, мужчыну сталага веку без двух пальцаў на адной руцэ. І я чамусьці падумаў, што ён з якудзы. Дакладна з якудзы, вунь і рысы твару ўсходняга паходжання. Толькі якудза адразаюць сабе пальцы за любую правіну. Гэты, відаць, збег, каб зусім без пальцаў не застацца, куды падалей з Японіі, апынуўся ў Беларусі… Гандляр назваў кошт кнігі на чыстай беларускай мове, што мяне яшчэ больш упэўніла, што ён з якудзы. Іншаземцы, як правіла, валодалі мовай лепей за карэнных беларусаў і ніколі не сароміліся размаўляць на ёй.

      Насця адлічыла грошы і заплаціла за кнігу. Гандляр падзякаваў за набытак і пажадаў добрага дня ды прыемнага чытання, а яшчэ запрасіў заходзіць пры нагодзе іншым разам. Працягнула кнігу мне. Гэта быў «Альтыст Данілаў».

      – Навошта ты? – ніякаваў я пад яе позіркам. – У мяне ёсць грошы.

      – Справа не ў грашах, – адказала дзяўчына. – Гэта падарунак. На памяць. Пра мяне. Будзеш чытаць і бачыць мяне перад вачыма ў кожнай літары.

      Вядома, з вялікай удзячнасцю я ўзяў падарунак, але словы, прамоўленыя Насцяй, насцярожылі, і я запытаў у яе:

      – Ты ж не развітваешся такім чынам?

      Яна абняла мяне.

      – І не мар, – выдыхнула ў твар.

      Мы зноў узяліся за рукі і выйшлі на вуліцу, якая сустрэла нас амаль летнім цяплом і парнасцю як перад дажджом, хоць неба не трансліравала ніводнага воблачка, вісела над галавой гіганцкай сто разоў памытай прасцінай, нерухомай і сумнай, падобнай на бальнічныя. Даволі навязлівае сонца – рэзкі кантраст з учарашнім – увесь час наравіла прылашчыцца, бы хатняя кошка, таму давялося збегчы ад яго ў цень і сесці на лаўку пад разгалістай старой таполяй. Сонца сапраўды невыносна сляпіла вочы і, парадокс, шукала цяпла пад пахамі людзей. Так, прынамсі, здавалася мне. Магчыма, яно прадчувала хуткі наступ халадоў з сезонам дажджоў.

      – Ведаеш, – прамовіла Насця як толькі мы апынуліся на лаўцы, – чаму я не прайшла міма цябе, калі ты ляжаў пад алычой, такі безабаронны, такі адзінокі, у позе эмбрыёна?..

      Мне здалося, у словах дзяўчыны хаваўся якійсьці падвох. Навошта яна раптам прыгадала тое, што я намагаўся забыць?..

      – Навошта ты ўзгадала гэта менавіта цяпер? – перасмыкнуў я плячыма, бо ад Насціных слоў чамусьці стала знобка.

      – Табе непрыемна? – зірнула яна на мяне ўважліва і адначасова быццам праз мяне.

      – Прыемнага мала, – адгукнуўся я.

      – Разумею, – пагадзілася дзяўчына, – але мушу давесці сваю думку да лагічнага завяршэння, – настойліва вымавіла.

      Я напружыўся ў прадчуванні чагосьці нядобрага.

СКАЧАТЬ