Вольны птах. Раман. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вольны птах. Раман - Мікола Адам страница 5

Название: Вольны птах. Раман

Автор: Мікола Адам

Издательство: Издательские решения

Жанр:

Серия:

isbn: 9785006276949

isbn:

СКАЧАТЬ у ружовай памадзе на вуснах. Залыпала лялечнымі вейкамі над нябёсным блакітам вачэй.

      Я так быў рады прыходу дзяўчыны, што невыносна захацелася кінуцца да яе і абняць, выказаўшы такім чынам сваю ўдзячнасць і магчымасць адчуць сапраўднае шчасце. Так, шчасце! Менавіта яго я адчуў ад прысутнасці ў палаце Насці. Я нават зрабіў крок насустрач, як высветлілася, уяўны, бо ляжаў на ложку паўзверх пасцелі (апрануць штаны і кашулю каштавала мне не абы якіх высілкаў) і не мог паварушыцца. Ці мог, але не атрымлівалася, напэўна, пасля ўколаў, якія ўзялі пад кантроль мае рухі. Насця паспяшалася прамовіць, каб я не ўставаў, паклала на тумбачку каля ложка пакунак з пачастункам і прысела ў нагах. Я ўсміхаўся ёй, відаць, як ідыёт, бо ўласную ўсмешку, якая не сыходзіла з майго твару ўвесь час, пакуль Насця знаходзілася ў палаце, менавіта ідыёцкай і лічыў. Але дзяўчына ніяк яе не пракаментавала.

      – Ну прывітанне, герой-любоўнік! – ветліва мовіла.

      – Прывітанне, – ахвотна адгукнуўся я. – Чаму герой-любоўнік? – адразу спытаў, бо не зразумеў сэнсу пачутага.

      – Чаму герой ці чаму любоўнік? – яшчэ больш заблытвала яна.

      – Я не герой, – паціснуў плячыма, – і тым больш не любоўнік.

      – Чый не любоўнік? – відавочна пакеплівала з мяне Насця, а я працягваў усміхацца балван-балваном. – І чый не герой? – дадала.

      – Твой не герой і не любоўнік, – выціснуў з сябе і зірнуў на суседа, што пасопваў у ложку насупраць. Цікава, прытвараўся ён, што спіць, ці ўслухоўваўся ў нашу з Насцяй размову?..

      – Ну, гэта часова, – усміхнулася дзяўчына неяк загадкава і шматабацяльна. Хаця, напэўна, мне гэта толькі падалося.

      – У сэнсе? – туга даходзіла да мяне, што, зрэшты, даравальна, бо ЧМТ.

      – У перспектыве, – падсунулася Насця бліжэй і чамусьці пакратала мае вушы, якія тырчалі, бы лакатары. – Вушасты які! – адзначыла, але не здзекліва, а неяк задуменна. – Ці ты супраць? – зноў нечакана агаломшыла пытаннем.

      – Я? – перапытаў.

      – Не, я, – выдыхнула паветра ўбок дзяўчына, быццам дым пасля зацяжкі цыгарэтай. – Рада бачыць цябе, кажу, у добрым здравіі. На вось, – палезла ў сумачку, дастала пропуск у Дом друку і працягнула мне, – гэта тваё. Газету занесла, у рэдакцыю патэлефанавала, паведаміла пра цябе, – адчыталася. – Супрацоўнікі табе спачуваюць і жадаюць хутчэйшага адужвання і вяртання ў калектыў. – Памаўчала і дадала: – Я таксама.

      – Ты – цуд, – інакшых словаў, каб аддзячыць, не знайшоў.

      – Я ведаю, – задаволена ўсміхнулася дзяўчына. Затым твар яе спахмурнеў і яна сказала паўшэптам: – Тут чуткі да мяне дайшлі, што ў цябе было сэрца спынілася. Што бачыў, не падзелішся?

      – Ды нічога, – неахвотна адказаў я, бо сапраўды нічога не бачыў, а мо проста не памятаў.

      – Зусім нічога? Ніякіх тунэляў ці белага святла?.. – СКАЧАТЬ