Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 9

СКАЧАТЬ – Сыракомля вывучаў левае вока старога.

      – Ой, жаўнерыкі, родныя, дапамажыце. Ваўкі сцягнулі апошняга майго сябра ў лес. Дый на мяне напалі, але я збег… Дапамажыце, хай толькі цела адбіць у гэтых людажэраў, не пакіньце старога на смерць. Вось ты, хлопча, – стары працягнуў руку да Янкі, – я нават адным вокам бачу, што ты добры чалавек. Не пакінь старога, тут недалёка, можа… можа, яны яшчэ не з’елі сябра майго…

      Конь зафыркаў і зрабіў крок назад.

      – Дзед, ты адкуль? – спытаў харунжы.

      – Дай мясцовы я, пане, вясковы. Вечарам гулялі тут, і ваўкі напалі на нас… Трэба спяшацца, пане…

      – Гэй, езуітаў выхаванец, – камандуючы павярнуўся да Янкі, – што думаеш?

      – Цёмна ўжо, пане харунжы, мы ні слядоў, ані шляху не знойдзем… Да і згрызлі яго хутчэй за ўсё, – адказаў улан.

      – Не пакіньце дзеда… апошні сябар… – працягваў лямантаваць стары.

      – Ціха ты, – кінуў харунжы. – Мне таксама не падабаецца ноччу па пушчы блукаць… Слухай, дзед, давай мы цябе да бліжэйшай вёскі праводзім? Зараз нічога не зробіш, а раніцой возьмеш папа ды замовіш адпяванне. З якой вёскі ты прыйшоў, кажаш? Мы, здаецца, апошняе паселішча з паўгадзіны таму мінулі…

      Злева, з боку пушчы, пачуўся гучны ваўчыны вой, ад якога коні заржалі ды паўставалі на дыбы. Адразу ж з усіх бакоў атрад абступілі шэрыя ваўкі, сотні бліскучых вачэй глядзелі на чужынцаў у лясным каралеўстве. Шлях па дарозе быў адрэзаны.

      – Я ж казаў, пане, трэба спяшацца, – дзед ступіў крок назад.

      Харунжы імгненна выцягнуў шаблю і пістолю. Левай рукой ён пацэліў у жывёлу, што стаяла побач са старым, вялікім пальцам узвёў крэмень і націснуў на курок. Воблака белага дыму выплюнулася з дула, і куля, маленькая кропля мёртвага свінцу, сустрэлася з нагой маладога ваўка. Вершнік адкінуў скарыстаную зброю ўбок.

      – Да зброі! У кола, карабіны да бою, сабачыя сыны! – крычаў пан Сыракомля.

      Коні біліся, іржалі і злосна фыркалі. Перапалоханыя вершнікі заганялі шпоры ў скуру, хапалі разам з лейцамі грывы, круцілі коней і збіваліся адзін да аднаго. Ваўкі кінуліся на людзей з рыкам, абганяючы, нібы гэта спаборніцтва.

      – Стрэль!

      Дзякуй харунжаму, карабіны ў жаўнераў былі ў руках, пістолі падрыхтаваныя, а шаблі пасунутыя бліжэй да пераду. Першы і адзіны гучны залп грымнуў, калі ваўкі былі ў пяці кроках ад коней. Ніхто не цэліўся, але з такой адлегласці гэта і не патрэбна. З дзясятак драпежнікаў перакруціліся ў скоку і ўпалі на зямлю пад капыты. Астатнія накінуліся на людзей. Дзіды, шаблі, пістолі, дзяржальні, капыты з жалезнымі падковамі, пажаўцелыя іклы, кіпцюры, магутныя лапы – усё захліснулася ў бойцы. Чалавек моцны, чалавек разумны, у чалавека ёсць кулі, але ён нічога не можа зрабіць супраць пашчы, якая грызе яго руку ці шыю.

      На Янку накінуліся два ваўкі: чорны, з абпаленым бокам, і шэра-карычневы. Конь спрабаваў прыбіць трэцяга капытамі, устаў на дыбы і скінуў свайго гаспадара. Абпалены схапіў левую руку СКАЧАТЬ