Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 10

СКАЧАТЬ прыб’е нас ды пана харунжага? – прытрымліваў белую анучу Базыль.

      – Ага, Лешак Збруя забіты, сем параненых… Патрачаны порах, зламаныя дзіды… І гэта не на маскалёў, а пад час маршу. Я б на месцы палкоўніка нас больш ніколі ў бой не пушчаў.

      Яны ехалі па лясной дарозе, шэрагамі, з карабінамі ў руках. Наперадзе крочыў пануры харунжы.

      – Слухай, Янка, цябе за тыдзень два разы ваўкі пакусалі.

      Схадзі ў касцёл, мо паспавядайся?

      25 ліпеня 1794 года

      Ён ляжаў на падлозе. Рука бяссільна і бессэнсоўна сціскала шаблю, а вочы з пасінелага твару глядзелі на столь, не разумеючы – за што? Грудзі перарывіста ўздымаліся пад парванай кашуляй. Яго абступілі сябры.

      – Чаму ён?

      – Першымі сыходзяць заўсёды лепшыя…

      – Вынесіце гэтую п’янь на вуліцу ды з калодзежа вадой абкаціце, – падвяла вынік карчмарка.

      Яны паднялі свайго непрытомнага сябра, і за ледзяной працэсіяй зачыніліся дзверы. Карчма «Выгода» жыла сваім звычайным жыццём: тут пілі, елі, спявалі, абдымаліся, танчылі, гулялі, сябравалі, страчвалі грошы і прытомнасць, ізноў пілі. Габрэйка Дзіна, што трымала шынок і пакоі пасля смерці мужа, разносіла піва гасцям, падкідвала дровы ў печ і чаравала над гаршкамі. Наведвальнікаў сёння было няшмат: вандроўнікі, адзін гандляр, што расклаў свае тавары на адным са сталоў, ды некалькі мясцовых шляхцічаў, якія зажадалі выпіць халоднага піва ў спякотную пятніцу. Дзверы адчыніліся, і ў шынок зайшлі жаўнеры. Шляхціч з даўгімі вусамі, што сядзеў ля акна, вялізнымі глыткамі пачаў знішчаць піва з глінянага літровага кубка – каб хутчэй сысці.

      – Ой, дзень добранькі, – падышла карчмарка да гасцей, – што паны жаўнеры жадаюць?

      – Трэба накарміць людзей, – афіцэр дастаў кашэль. – Мяса ды хлеба на паўсотні чалавек, і гадзіны праз дзве – яшчэ на сотню. І дзе гаспадар? Трэба перагаварыць.

      – Грыня, ходзь сюды! – паклікала габрэйка. – Сядайце калі ласка, панове. Зараз загадаю ўсё зрабіць… Можа, паны жаўнеры жадаюць настоянкі? Яшчэ мой стары закладваў – на арэхах ды яблыках. Дзеля такіх мужных ахоўнікаў радзімы аддам амаль за бясцэнак… Грыня, ты там дзе? І брата свайго захапі!

      – Не трэба гарэлкі – мы не адпачываць. Маладога піва з лядоўні, – афіцэр павярнуўся да аднаго з жаўнераў: – Каташ, перадай людзям, каб не распрагалі коней. Два атрады вартавых, змена праз гадзіну. І нагадай, каб не пілі шмат – нам яшчэ ў сядло вечарам.

      Старая карчмарка падлічыла, колькі патрэбна набыць на наступным кірмашы, каб закрыць спустэчу ад вайскоўцаў, і колькі грошай яна атрымае за гэты адзін дзень: ежа, пітво, сена ды авёс для коней, вада з калодзежа (якую таксама магчыма прадаць такому вялікаму натоўпу), а можа, хто і застанецца начаваць. Зараз жа набягуць гандляры рознага ўзроўню, каб прадаць усё, што ляжыць у іх не першы год.

      «Трэба будзе і з гэтых грошай узяць за месца ля карчмы», – яна дакінула СКАЧАТЬ