Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 13

СКАЧАТЬ Ці варта гэта нашчадкаў ваяроў, што паклалі свае галовы пад Грунвальдам? Я вам адкажу – не! У былыя часы, калі яшчэ крыж не прыйшоў на землі нашых продкаў, у людзей быў звычай – прасіць прабачэння ў дрэва перад тым, як ссекчы яго. На жаль, пад час бойкі нельга сказаць «прабач» ворагу, у якога збіраешся трапіць куляй. Але што забараняе пасля паставіць свечку за чужога брата, бацьку, мужа? Што забараняе спытаць прабачэння, стоячы над ляжачым целам? Таму ідзіце на маскаля не дзеля свайго гонару, не дзеля багаццяў ці пасад, а ў гонар сваёй Айчыны і яе будучыні. Ідзіце мужна, не шкадуючы ні сябе, ні ворага. Але і не забывайцеся на літасць – не біце ў спіну і не дабівайце параненых. І тады Бог даруе вам замест саламянага даху – яснае неба, замест пітва ў карчме – мёд жыцця і веры, а нязжатае поле вернецца гадамі цёплага сонца і жыццядайнага ліўня. Амэн.

      Вайскоўцы разыходзіліся па кватэрах. Янка набыў тонкую свечку, але так і не здолеў паставіць яе за чароўнага белага ваўка.

      28 ліпеня 1794 года

      Да абеду падалі смажаных галубоў на падушцы з тушанай у белым віне бульбы.

      – Пані Марыля, мае віншаванні, гэта найлепшы земляны яблык, які я каштаваў! Дзе вы толькі яго знайшлі? – палкоўнік Станіслаў Кёнінг радаваўся першай добрай ежы за апошні час.

      Тры дні полк пераходзіў ад адной маленькай вёскі да другой – не было часу ні разбіць добры лагер, ні заваліцца да нейкага шляхціча ў госці. А тут – аж два дні адпачынку. Ды і ізабелінскі пастар запрасіў да сябе палкоўніка і трох ротмістраў на пастой.

      – Дзякуй, пан Станіслаў. Муж настаяў, каб вырошчваць бульбу.

      – Гэта так, – уключыўся пастар Януш Ласкі. – Ведаеце, у Ірландыі, Шатландыі ці Францыі гэтая расліна пачынае замяшчаць пшаніцу. А чым мы горшыя? Адчуваеце, які смак? І галоўнае – з паўвалокі атрымоўваецца больш бульбы, чым якога збожжа. Не, гатаваць яго, вядома ж, не вельмі проста – патрэбны такія-сякія спецыі, травы, тлушч. Добра, калі знойдзецца нядрэннае віно ці смятана. Але ж я лічу, што ў будучым кожны селянін зможа сабе дазволіць талерку-другую падобнай стравы.

      – Гэта вы перабольшваеце, пастар, – палкоўнік закінуў наступны кавалак смажаніны ў рот.

      – Можа, і так. Гэта, канешне, не будзе ніколі асноўнай стравай – і кошт вялікі, і саджаць цяжкавата. Але раз на тыдзень – чаму не? Мы з жонкай спрабуем давесці да сялян выгаду, але яны супрацівяцца. Яшчэ віна, пане палкоўнік?

      – Калі толькі келіх, пане пастар. Мне да вечара прымаць патрулі.

      Палкоўнік Кёнінг цвёрда памятаў загад генерал-маёра Караля Серакоўскага, галоўнага ўсёй дывізіі, – шмат не піць, жаўнерам забараніць хадзіць да дзяўчат, кожны павінен быць здольным падняцца на марш хоць глыбокай ноччу. Некаторыя жаўнеры не вельмі любілі за гэта генерала, бо для іх вайна – адпачынак і забава, як бойка на кірмашы ці вяселле сябра.

      Зараз уланы стаялі наперадзе, авангардам, таму Кёнінг спрабаваў як мага больш старанна выканаць загады начальства. СКАЧАТЬ