Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 5

СКАЧАТЬ што жылі непадалёк, але ніколі на заходзілі ў лес – баяліся. Волат аднёс хлопца да Дрэва і паклаў на галіну ля самай вершаліны. Хмара прамыла яго рану, сонца прыпаліла яе праменямі, а Дрэва абгарнула сваімі лісткамі.

      Волат быў вельмі дапытлівы, чым моцна адрозніваўся ад сваякоў, і яму было вельмі цікава, што робіцца ў сусвеце. Бруз вельмі ўзрадаваўся, што знайшоў суразмоўцу, выпытваў пра людзей, пра іх звычаі, пра землі, дзе магчыма ісці гадзінамі і не сустрэць аніводнага дрэва. Выратаваны хлопец аказаўся малодшым сынам правадыра племені, што пасялілася побач з лесам з дзясятак гадоў таму. Распавёў ён, што ворагі забілі яго бацьку, яго старэйшага брата і спрабавалі забіць і яго. Волат паспачуваў хлопцу і прапанаваў застацца ў лесе, дзе яго ніхто не будзе шукаць і чапаць. Але не ведаў Бруз, што людзі, у адрозненне ад волатаў, могуць хлусіць. Лісткі, якімі Дрэва абгарнула князя, пачарнелі.

      Дапамог волат пабудаваць хлопцу хату з паваленых дрэваў у самым цэнтры лесу. Цэлымі днямі адпачываў той, паляваў на дзікоў і трусоў, дапамагаў збіраць плады Дрэва. Харчаваўся ён гэтымі пладамі нароўні з волатам, і хутка падрос, набраўся моцы. Ужо не прайграваў ён жыхарам лесу, ваўкам ды мядзведзям, паляванні, мог абагнаць казулю, а з леапардам спрачаўся ў прыткасці. Але быў ён усё ж тут чужы, і ніколі не стаў бы сваім. І пажадаў тады чалавек больш улады, чым было ў роўных паміж жыхароў лесу, больш багаццяў, чым давала яму зямля, больш земляў, чым ён мог абысці сваймі нагамі, і Дрэва адмовіла яму. Больш ніводнага плода не падала да яго ног, а галіны не давалі дакрануцца да сябе. Скраў тады чалавек плод з запасаў волата, і закапаў яго глыбока ў зямлю, і пачаў чакаць, калі з’явіцца парастак. Чакаў год, чакаў два. Праз дзесяць гадоў яму надакучыла глядзець на голы холмік ля дома, надакучыла самому паляваць і збіраць ежу, надакучыў лес. Ён забіў бацьку і брата, каб быць першым, каб кіраваць людзьмі, а не дзеля таго, каб сядзець у лесе ды чакаць смерці. Ужо не хлопец, а моцны мужчына схапіў волатаву сякеру і цёмнай ноччу пайшоў да Дрэва. Ударыў раз – усе птушкі ў лесе ўзляцелі; ударыў другі – і ўсе звяры выбеглі са сваіх нор; ударыў трэці – пайшоў самы моцны дождж, што калісьці быў ці будзе на гэтай зямлі. Але хлопец быў упарты і ўдарыў чацвёрты раз. Дрэва захісталася і звалілася, пакінуўшы на сваім месцы пень, трохі вышэйшы за волатаў, якія жылі тут раней… Раніцай, пабачыўшы, што зрабіў яго «сябар», Бруз заплакаў. Але зрабіць ён нічога не мог. Ён плакаў тры гады, абдымаючы паваленае Дрэва. За гэты час аброс волат валасамі, слёзы, што засыхалі на яго вачах, ператварыліся ў рогі, кулакі перасталі расціскацца, а цела паменшылася ў памерах. Волат назаўжды замоўк.

      Хлопец, сабраў плады з паваленага Дрэва і збег назад, да людзей. Яго нашчадкі вырубілі ў пні хады ды пакоі, абнеслі ровам рэшткі Дрэва і пачалі жыць у ім. Людзі пацягнуліся да яго, будавалі побач дамы, аралі зямлю…

      І зараз бадзяецца непрыкаяны волат па гэтым лесе, згорблены, з вогненнымі ад слёз вачыма, на чатырох нагах і ахоўвае кожнае дрэва ў гэтым лесе. Кажуць, часамі яго можна пабачыць побач з тым пнём, які людзі клічуць Валунцом… ці Крамянцом… СКАЧАТЬ