Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 12

СКАЧАТЬ Не, пакуль не трэба ведаць табе. Ты, мабыць, прагрэсіўны чалавек? Чытаць умееш? Сялян не сячэш? Ну вось, значыцца, і пра фемінітывы зразумееш, спадзяюся. А цяпер распавядзі, аб чым думаў учора, што зараз ты тут.

      Янка збіраў думкі ў клубок, каб потым спрабаваць разблытаць яго. Ён не мог узгадаць, як апынуўся на брукаванай сцежцы ў глыбокім лесе, бо яшчэ нядаўна яго полк стаяў ля вёскі.

      – Я не памятаю… На нас напалі ваўкі. Мы біліся, потым ішлі… Памятаю цырульніка, які рэзаў руку, – улан выцягваў успаміны з клубка.

      – Значыцца, не імкнуўся сюды трапіць? Хм… неўсвядомлены ўсвядомлены снавід, цікава. Цырульнік, кажаш? Пакажы дзе.

      Янка закатаў рукаў, але скура была цэлая – ані ўкусу. Гаспадар чароўнай хаты прыклаў да рукі ўлана карэнне хрэну. Спачатку цеплыня напоўніла пальцы і далонь. Але праз імгненне мурашы зграямі пабеглі ад пляча да пазногцяў – быццам ударыўся локцем.

      – Цікава, не цягнецца сюды, застаецца там… Ваўкі, кажаш? Як разумею, табе патрэбна назад?

      – Так, пане. Я зараз у войску, і мяне, мабыць, ужо шукаюць. Калі я пайду па брукаванцы – хутка выйду да Пазорава?

      – Не, так яно не працуе, хлопча. Чакай.

      Ведзьма набраў кубак вадкасці з кацялка і кінуў у яго некалькі блакітных ягад. Кубак зашыпеў. Кавалак грушы, два лісты палыну і шыпулька сасны. Вадкасць выплюнула некалькі іскраў і зрабілася мутна-ружовай. Гаспадар і Янка стаялі на ганку (як яны там апынуліся – Янка ізноў не памятаў).

      – Слухай, хлопча, чыста дзеля мяне. Я тут займаюся калекцыянаваннем усялякіх дэвіяцый… Уяві папаю. Не, табе не трэба ведаць, што гэта. Проста ўяві… Уяві, быццам ты бачыш гэта кожны дзень. Заплюшчы вочы і працягні руку.

      Янка моцна напружыўся. Папая – нешта знаёмае і адначасова заморскае. Папа… Тата? Але які? Янкаў ці агульны, Рымскі? Тата ды я? Але што гэта? Бязглуздзіца нейкая атрымоўваецца. Ну, добра. Хай гэта будзе Папа Рымскі. Працягнуць руку і схапіць.

      – Ай, малады чалавек, вы чаго чапаецеся? – піскнуў нехта з далоні.

      Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў паўпразрыстую памаранчовую садавіну. Яна была з маленькімі вачыма і ротам ды апранутая ў чырвоны капялюшык. Гаспадар узяў дзіўную істоту на рукі і працягнуў улану куфель.

      – Цікавае ў цябе ўяўленне, першы раз мне ўтвараюць паўразумную істоту. Ну дый добра, ты, хлопча, пі. І запомні – калі пойдзеш да дзядоў, захапі сланечнік. У маёй старой ногі разбалеліся, а тут не знойдзеш нічога вартага. Выпіў? Добра, а цяпер, – гаспадар з усёй моцы штурхнуў хлопца, – прачынайся!

      Смярдзючая багна схапіла Янку і пацягнула ўніз. Ноздры забівала мокрая глеба – чаму гэтае пачуццё было для яго знаёмым?

      Ноч. Гумно. Па хворай руцэ ходзіць певень. Янка сагнаў жывёлу і падняўся. «Прысніцца ж такое… Трэба заўтра зайсці да ксяндза, дакладна», – і ён выйшаў вонкі.

      27 ліпеня 1794 года

      Касцёл у Лапеніцах пабудавалі гады са два таму. Мніхі францішканцы атрымалі зямлю па запавеце апошняга ўладальніка маёнтка, што пад канец свайго жыцця прыйшоў да СКАЧАТЬ