Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 4

СКАЧАТЬ сама выцягнуў, а буры з берага толькі новага слімака на кручок насаджвае. Праз гадзіну ля цмока вырасла гара вышэй за елкі, што раслі побач. «Ну, хітрун, мая перамагла! Распавядай!» – узрадаваўся цмок. Паглядзеў мядзведзь панура на чатырох рыбін, што злавіў сам, і пачаў: «Твая праблема ў тым, што ты надта гарачы. Смарагды робяцца ад холаду, а ты іх выпарваеш. Таму трэба дзьмухаць вельмі халодным паветрам». – «Значыць, мне трэба ў снезе зваляцца, каб крышталі выплаўляць?» – здзівіўся цмок. «Я шмат бачыў на гэтай зямлі і ведаю, што калі зімою зашмат часу ў лесе паблукаеш, змерзнеш, дык потым толькі гарачэйшы сам становішся. Трэба табе зрабіць наадварот. Ляці да сонца і трымайся ля яго, пакуль з ноздраў іней не пойдзе, і вяртайся…» Не даслухаў яго цмок і ўзляцеў. Махаў ён крыламі так моцна і хутка, як ніколі. Падымаўся вышэй і вышэй, пакуль зусім не знік на небасхіле.

      Дзядуля схаваў грыб у левую кішэню.

      – А што было потым? – спыніўся хлопчык.

      – Нічога асаблівага. Мядзведзь сабраў рыбу ў вазок, што стаяў побач, і пакаціў дадому, а цмок ператварыўся ў сузор’е. Кажуць, у апошні час ён вернецца і пераўтворыць усю ваду на зямлі ў смарагды ды лалы.

      – А як жа тады на раку хадзіць? – хлопец падхапіў буяк з зямлі.

      – Не хутка гэта будзе… А цяпер далей, – стары выцягнуў з кошыка зялёны, як дрыгва, грыб і пачаў. – Гуляў неяк па лесе малады хлопец, рыцар. Гадоў на дзесяць-дваццаць старэйшы за цябе. Не ведаю, чаму і як ён апынуўся ў лесе, мабыць паляваў. Ехаў ён на чорным кані, у бліскучых даспехах, а на сядле каня быў герб – пень з рагамі. Стаміўся хлопец і прысеў адпачыць ля старога дуба, што памятаў часы без людзей, і заснуў. Сніліся яму дрэвы, што ходзяць і вітаюцца адно з адным, птушкі, што пяюць чалавечымі галасамі, і чорныя мурашы памерам з добрага парсюка.

      Прачнуўся хлопец і не знайшоў свайго каня. «Жоўцень! – крычаў ён. – Жоўцень, ты дзе?» Ані фыркання не было чуваць. Убачыў ён паламаныя хмызы і пайшоў у тым напрамку. Не ведаю, колькі ён ішоў, можа пяць хвілін, а можа пяць гадзін, але раптам пачуў дзявочы крык. Рыцар выхапіў меч і кінуўся праз елкі. На палянцы вялізны сівы воўк з палаючымі вачыма трымаў прыгожую чаплю за шыю. «Выратуй мяне», – прарыпела яна чалавечым голасам. Кінуўся хлопец на драпежніка. Учапіўся воўк ікламі ў руку, пракусіў калёны метал і амаль дабраўся да косткі. Але меч апынуўся хутчэйшым – адно вока звера патухла, і воўк, разумеючы небяспеку, з усёй моцы адкінуў ваяра і збег. «Дзякуй табе, мужны чалавек, але табе трэба сыходзіць адсюль як мага хутчэй», – сказала птушка. «Чаму? І хто ты, чароўная пані Чапля?» – спытаў хлопец. І чапля распавяла, што яна – князёўна і спадчынніца гэтага лесу, а воўк – моцны чараўнік і паплечнік яе бацькі, вялікага Зубра. Воўк жадаў ажаніцца з ёй, а калі яму адмовілі – са злосці рашыўся на гвалт.

      «Я абараню цябе. Адзін раз я ўжо адолеў гэтага драпежніка, здолею і другі», – гуляў мячом хлопец. «Не, не зможаш, мужны ваяр. Адзін быў воўк, і не чакаў нападу. Табе пашанцавала СКАЧАТЬ