Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 14

СКАЧАТЬ другое падалі не такую экзатычную страву – звычайнага аленя з ажынавай падлівай.

      29 ліпеня 1794 года

      Кожны год кірмаш находзіў паводкай на Зэльву. Паміж маленькіх дамоў і каменных двухпавярховікаў плыў чалавечы натоўп, запаўняў вуліцы і двары, як вада прасочваўся праз шчыліны дамоў, дзверы крам, гандлярскія шэрагі. І ў кожнай хаце начаваў нехта чужы, з далёкай Францыі ці Аўстрыі альбо амаль «тутэйшы» – з Гданьска ці Львова. Лён і шаўкі, падковы ды замкі, баранкі з марцыпанамі, чорныя пеўні ды ружовыя парсюкі, яблыкі, ялавічына, зерне, жалеза, шаблі, пістолі, кветкі, скуры і літыя паясы – калі табе нешта патрэбна, то лепшы шлях – вялікі кірмаш у Зэльве.

      Чырвонае святло адцягнула Янцэка ад кавы. «Хм, дзіўна…» – перавярнуў кубачак ён і выйшаў у апаратны пакой. Шэрагі рознакаляровых газавых ліхтароў займалі сцяну. Зараз гарэў толькі адзін чырвоны, гарэў моцна і духмяна. Жоўты і зялёны ліхтары побач маўчалі.

      Янцэк зняў шкляныя каўпакі з трох лямпаў і задзьмуў полымя. Кнаты на месцы. Можа, праблемы з палівам? Не, у агульным збане яго болей чым патрэбна. Магчыма, забіліся трубкі, што вядуць паліўную вадкасць да кнатоў? Ён прадзьмуў тры трубкі – усё добра. «Цікава!» – Янцэк сабраў ліхтары і перасмыкнуў заіржавелы падважнік, які быў збоку. Святло ад лямп, што запаліліся адначасова, заліло звычайна цёмнае памяшканне і так жа імгненна сышло. Гарэла толькі чырвоным пад надпісам «Zelwa».

      «Незвычайна» – Янцэк выйшаў да гандлярскага пакоя. Там ён выцягнуў на стол тоўстую кнігу ў барвовай скураной вокладцы і адчыніў на першай старонцы.

      – Так, Зэльва… – перагарнуў старонку.

      «Я табе не камень, каб усё памятаць!» – блішчалі сінія літары на пергаменце.

      – Даўно час спаліць гэтую кнігу… Кірмаш. Зэльва, – перагарнуў ён бескарысную інфармацыю.

      Наступная старонка глядзела на Янцэка дробным тэкстам, некалькімі малюнкамі людзей у сялянскіх ды шляхецкіх строях і шэрагам лічбаў. «Раней на два месяцы…» – пачухаў патыліцу гандляр. Ён узяў пяро і на наступнай старонцы распачаў гандлярскую дакументацыю.

      Пістоля стала нікуды не вартая – коні моцна патапталіся капытамі. Калі драўляную расшчэпленую дзяржальню яшчэ магчыма было аднавіць, то пакамечаны ствол правіць адмовіўся ўжо не першы каваль – цяжка, няма патрэбнага інструменту, метал можа разарвацца ад першага ж стрэлу. Мець толькі карабін з агнястрэльнай зброі ў бойцы – дрэнная ідэя.

      Янка блукаў па рынкавай плошчы ў пошуках добрага збройніка. Мястэчка не было падрыхтавана да вялікага наплыву вайскоўцаў, таму найбольш спрытныя гандляры і габрэі зараз заломлівалі кошты і атрымлівалі вялізны прыбытак – працавала дай Бог чвэрць з некалькіх сотняў крамаў ды корчмаў. Чарговыя дзверы адчыніліся, і ветлівы гаспадар падскочыў да наведвальніка:

      – Дзень добры. Вітаю пана ў краме Янцэка Сімагліцкага, найлепшай краме ў мястэчку. Праходзьце. Добры дзень.

      Памяшканне СКАЧАТЬ