Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 42

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Назаўтра стала вядома, што Марыя Раманавічанка аказалася адзінай у класе, хто рашыў і даў тлумачэнне рашэнню задачы. Гонару ў яе прырасло! Але, рана сталеючы, яна ганарылася зноў жа не столькі сабой, колькі сваім дзедам, працавітым, удалым. Яна таксама будзе вартаю годнасці дзеда – найлепшая ж вучаніца ў класе!

      Сказаць шчыра, дык Мані яшчэ больш надавала значэння ціхая і разважлівая дзедава гутарка з яе маці Ганнай.

      – Ганна, бачыш, з якой ахвотай Маня вучыцца? Яна здольная, і ёй нельга спыняцца на сямігодцы.

      – Вы так думаеце, тата?..

      – Пэўна…

      – Гэта добра, людзяна, што палякі прымусілі ўсіх у школу хадзіць. У мой жа час вучыліся адны хлопцы, дый то не ўсе.

      – Усеагульнае пачатковае навучанне адпавядае палітыцы польскай дзяржавы. Нас хочуць на свой капыл перарабіць. Але ж веды нам не зашкодзяць, ты праўду кажаш, Ганна.

      Аддаючы даніну сваёй павагі старэйшым, Маня шкадавала трохі, што яе маці непісьменная, зрэшты, як і баба Аксіння, як і ўсе жанкі сталага веку. Яны часам збіраліся ў дзедавай палавіне хаты, і дзед употайкі ад яе, Мані, чытаў ім энцыклапедыю, якая была прадметам яго асаблівага гонару, чытаў звесткі пра розныя жаночыя захворванні ды іх лячэнне. За тыя здольнасці чалавека ў навуцы і, пэўна, былы пісарскі занятак яму і прыклеілі мянушку Пісарчук. Дзед даводзіў нявестцы Ганне:

      – Маню трэба рыхтаваць на вучыцельку. А што ты, дочка, глядзіш?.. Там плаціць давядзецца. Але ж грошы – у калошы. Дый вы з Барысам свой пасаг атрымалі і сродкі маеце.

      Ганна як бы праглынула пачутае і на ім папярхнулася. Для яе, местачковай майстрыцы, што ўмела прасці воўну, ткаць адмысловай прыгажосці ручнікі і абрусы, пыніць гаспадарку, сэнс слова «вучыцелька» быў такім жа высокім і недасягальным – не раўнуючы, як тая аблачына ў небе. Таму, скажыце, як яна магла ўявіць сваю дачку вывучанай ды – свет у сведкі – гожай настаўніцай? Дзед чакаў…

      – То няхай, – няпэўна і разам з тым узрушана адказала яна. Прамовіла, адышоўшы: – Дай Бог нашаму цялятку ды воўка з’есці!

      12

      Ці ведала Маня, што ёсць за абсягамі Моталя, у сіняй далечы, недзе такі ўладарны вір, у якім таемна закручваецца і бурапеніць адчайна жыццёвая плынь. Акурат адтуль, з нябачнага віру, насланнём кацілася на чатыры бакі, трапляючы таксама і сюды, у Моталь, адмысловая панская палітыка.

      Пра яе вялікасць Палітыку, што з’яўлялася зазвычай у жандарскіх мундзірах, мотальцы гаварылі здаўна – Маня чула іхнія байкі, як сябе помніць. І помніла Маня, што людзям Крэсаў Усходніх знялюбела яна, як можа знялюбець нядобрая, жорсткая і пыхлівая пані. Адно ўсё гэта ляжала ўлежна, ціхмяна недзе ў яе падсвядомасці, і набытым досведам яна не карысталася. Вядома, дзяўчо бегала далёка ад дзяржаўнай палітыкі.

      І вось нарэшце жыццё нейкай віхурнай каламуццю выпхнула на яе сцяжыну выбухова-скандальны, рэдкі дый па-свойму займальны выпадак.

      Час, СКАЧАТЬ