Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 46

СКАЧАТЬ Вяліканямеччыны Адольфу Гітлеру мемарандум. У дадатак да мемарандума другога жніўня 1939 года быў перададзены паслу Генке шырокі даклад сп. Захаркі, якім угрунтоўваліся на падставе гістарычных матэрыялаў і геаграфічных дадзеных правы пакрыўджанага беларускага народа на сваё незалежнае ад чырвонай Масквы і панскай Польшчы існаванне, на вольнае адраджэнне сваёй багатай нацыянальнай культуры.

      Пасол Генке адразу ж накіраваў Мемарандум і даклад у Берлін. Рэакцыя нямецкіх уладаў на гэтае пасланне была імгненнай. Літаральна на наступны дзень спадароў Захарку і Ермачэнку тэлеграмай выклікалі ў Берлін у Міністэрства замежных спраў. Дэлегацыю прыняў «легатыёнсрат мэйр» Гайдэн-Гаген. Два дні скрупулёзнай гутаркі, і от яе вынік: гарачыя запэўніванні, што «нямецкі народ не забудзе на беларускі народ, які праз вякі не толькі сваёй слаўнай мінуўшчыны, але і горкай нядолі і няволі пранёс свой антрапалагічны тып, сваю самабытную культуру, свой дух да змагання за лепшую долю. Немцы возьмуць на ўвагу, калі кола гісторыі так павернецца, дамаганні беларускага народа і дадуць яму ўсе магчымасці самастойнага культурнага існавання».

      Вынікам гэтых сустрэч было таксама адкрыццё беларускага прадстаўніцтва ў Берліне, у якім асаблівую патрэбу мелі людзі няпэўнага становішча, былыя ваеннапалонныя, паколькі пры іхнім больш-менш вольным пасяленні нярэдка наспявалі клопаты з працай, жытлом, дый ці мала яшчэ з чым. У чэшскай і нямецкай прэсе тым часам з’явіўся шэраг артыкулаў пра Беларусь, пра яе гаспадарчыя і палітычныя магчымасці. І, чытаючы газеты, спадары Захарка і Ермачэнка цешылі сябе думкай аб магчымай удачы.

      Іх настрой, безумоўна, перадаваўся і астатнім беларусам на эміграцыі.

      Вестка пра беларускае прадстаўніцтва, між іншым, падштурхнула Барыса Рамановіча з’ездзіць туды, у Берлін, для наладжвання зямляцкіх кантактаў.

      14

      Для Пятра Рамановіча, як і іншых местачкоўцаў, якія мелі займацца земляробствам, зямля атаясамлівалася з раллёй, сенажацямі, пашамі. У той жа час Пятро разумеў, што пад глебай, узнятай плугам, акурат і пачынаецца тое, што людзі маюць на ўвазе, гаворачы: «Прыйшлі мы з сырой зямелькі, у сыру зямельку й пойдзем».

      Зямелька, такім чынам, усведамлялася дзедам Пятром, дый грамадой увогуле, аб’ёмна, бы той бохан хлеба. Аднак далей, абапіраючыся ў нейкай меры на звесткі, атрыманыя з кніг, Пятрова фантазія магла маляваць тое, што прырода хавала ў нетрах сваіх.

      Мястэчка Моталь стаяла на правым беразе палескай ракі Ясельды, якая выцякала недзе з Белавежскай пушчы. Ясельда несла адтуль свае дрыгвяныя, бураватага колеру воды ў Мотальскае возера, а з яго – на паўднёвы ўсход – пад Пінск, дзе ўпадала ў Прыпяць.

      Местачковыя вуліцы і завулкі ляжалі на так званай Загародскай раўніне, якая выступала з балотаў – ні даць ні ўзяць – пірагом і падпірала сабой Ясельду на працягу васьмідзесяці пяці кіламетраў.

      Дарэчы, мотальскай парэчнай старане раўніны выпала быць хвалістай, зрэдзь пасечанай, і яна часам распадалася на асобныя грады, СКАЧАТЬ