Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 38

СКАЧАТЬ свята сюды, да айца Георгія, іх збіралася цэлы тузін, калі не болей, з усіх прыходаў акругі. Пятро слухаў і цешыўся, як гучыць і пераліваецца лёгкім наплывам шматгалосы хор, як поўніць ён усю прастору да скляпення і як, узмоцнены сценамі, абвяргаецца зноў на кожнага, працінае наскрозь. На душы было хораша. Болей за тое, гаспадар Пятро ўзносіўся душою над усім, інакш кажучы, усё чутае, вядомае, існае прыўздымала ягоную душу, спалучала яе з жыццём продкаў і несла ад іх па рацэ часу далей і далей – аж сюды. Сваёй памяццю, унутраным пранікнём зрокам, ён бачыў у гэтым жнівеньскім свяце Спасе—Ратавальніку самавітае, шматаблічнае і трыумфальнае шэсце свайго народа, дэманстрацыю народам майстэрскіх здольнасцей, творчых і духоўных сіл.

      На цвінтары, калі выйшаў, яму сустрэўся сын Паўлюк, энергічны, узбуджаны святочным настроем вялікай грамады, у якой не кожны, мусіць, табе сват ці брат, але ж усе свае, і было з кім перакінуцца вострым слоўцам ці жартам.

      Яны прайшлі далей ад высокіх дзвярэй, адорваючы грашамі жабракоў, якіх тут сабралася нямала. І зноў жа, паводле падання, пададзеныя жабраку грошы ў гэты святочны дзень пераходзілі нябожчыкам, і тыя спрыялі, каб дабро стакроць адплочвалася дабром таму, хто дае.

      Спыніліся каля музыкі Піліпа, скрыпка якога цяпер на поўны голас спявала, выяўляючы свет чаруючых мелодый і гукаў.

      – Ты яго ведаеш, тата? – спытаўся Паўлюк.

      – Чуў пра яго. Мы з ім нават сёння пагаманілі. Нармальны, здаецца.

      – Дзіваком лічаць яго, а як іграе! Зайздросна… Памяшаўся розумам на каханні да вясковай дзяўчыны.

      – Паўлюк, – Пятро дастаў з кішэні і сунуў у далонь сына непадробную жоўтую манету, – вазьмі і занясі яму, пакладзі ў футляр каля ног.

      Калі Паўлюк вярнуўся, споўніўшы бацькаву просьбу, Піліп іграў ужо «Суліко», матыў шырока вядомай грузінскай песні, маркотнай і светлай. Скрыпка плакала, скрыпка захліпалася асабістымі мройліва-журлівымі пачуццямі Піліпа.

      Я могилу милой искал,

      Но найти её нелегко…

      – Сынок, – неўзабаве зноў аклікнуў Пятро свайго сына. – Знайдзі вунь у тым рагу цвінтара сваю маці і памажы ёй занесці асвечаныя яблыкі дадому, а я прайду на кірмаш. Калі будзе жаданне, то вы з Барысам таксама прыходзьце. Потым вернемся ды сядзем за стол.

      – А наш Барыс, глядзі што ўжо там.

      – То ідзі ж…

      10

      Кірмаш гудзеў, ляскатаў, шапацеў чалавечымі галасамі, пераходзіў на прыглушаны гул, у які час ад часу ўпляталася фырканне і ржанне коней.

      Шырокі пляц, як скінуць вокам, варушыўся і вёў адменны гандаль. Каля фурманак з яблыкамі, ігрушамі, слівамі, як мухі-назолы, круціліся падлеткі ў разліку сцібрыць што якое вабнае, калі гаспадар да іх радасці зазяваецца.

      Тавару ў гандлёвых радах – процьма, пачынаючы ад скарбу зямлі – вапны, здабытай у Бездзежы, гаршкоў, якімі славіліся ганчары Гарадной, ды розных бочак, бочачак, маслабоек, біклаг, кублоў для сала, змайстраваных слаўнымі бондарамі ў Рылавічах, і канчаючы бочкамі мёду, што былі пастаўлены тут СКАЧАТЬ