Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 37

СКАЧАТЬ ж і за цвінтаром, перапоўненым, тлумным, – людзі трымаюць у руках белыя, напакаваныя яблыкамі хустачкі – чакаюць; таму хрэсны ход падаецца з варот на вуліцу. Свята, шчырасць, шчодрасць! А над усім – асвячэнне. Урэшце, садавіна і там акроплена, тады харугвы разам з бацюшкам паварочваюць назад. Усё – чын па чыну!

      Гурма людзей цяпер падзяляецца на два рукавы, і адны шыбуюць на Усходнія могілкі, другія – на могілкі на Муравятніцы, апошнія непадалёку ад хаты Пісарчукоў. Местачкоўцам рупіць адведаць нябожчыкаў і пакінуць ім на грудках святочны пачастунак, якога тыя з нецярпеннем чакаюць; потым ужо з лягчэйшай душой, бо споўнены пачэсны абавязак, людзі шыбуюць дадому. Гаспадыня накрывае святочны стол. Па традыцыі, якая магчыма мае месца і далей ад Моталя, на яблычны Спас да роднага парога збіраюцца ўсе, дзе і як бы далёка хто ні жыў. Толькі Пятру, мусіць, не суджана будзе дачакацца свайго роднага і адукаванага брата Нічыпара, які застаўся ў камуністычнай Расеі.

      Пятро і Аксіння былі ўжо непадалёку ад царквы, калі з імі прывітаўся танклявы юнак з прысмаленым на сонцы чубам і рабаціннем на носе. Пад рукой ён трымаў чорны, пашарпаны ў вандроўках футляр, у якім адпачывала да часу ягоная скрыпка. Павітаўся…

      – І ты, Піліпе, да прастолу? – у адказ на яго прывітанне кінуў хлопцу Пятро.

      – Так… Люблю паказаць на людзях тое, што не месціцца тута, – і ён паклаў руку на сэрца.

      – Вось запрасілі б цябе, мастака, у нашу царкву: пры хоры на скрыпцы іграць! Га? – з усмешкай, што хавалася ў вусах, мовіў Пятро, і, калі Аксіння здзіўлена глянула на свайго чалавека, ён патлумачыў: – Гэта ж музќка з вёскі Туляцічы…

      – А чаму б і не?! – усміхнуўся на прапанову вядомага мотальца юнак. – Яшчэ і якая ў царкве была б музыка! Ніхто, аднак, не пакліча…

      – Жалю варта. А ведаеш, братка, колькі мотальскай праваслаўнай царкве гадоў?

      – Не. – Піліп спыніўся, гатовы паслухаць.

      – А столькі, што нават дзяды не памятаюць. Адно перадаюць з пакалення ў пакаленне, які звон там вісеў. Во-о! – Пятро ўскінуў вольную ад кашолкі руку ўгору: – Амаль два метры ў вышыню і вагою – дзве тоны. Напэўна, у Бельгіі адліты з чыстае медзі. Звалі яго Мікалаем – так, нібыта ён быў жывой, ва ўсялякім выпадку, адухоўленай рэччу, істотай, якая даводзілася роднаю кожнай сям’і. І вось што было: як удараць па ім – ува ўсе бакі хвалі, ажно на пятнаццаць вёрст і больш! Бооо-о-оммм! Чараваў душу моцны і роўны малінавы гуд. Цяпер от гэты, – кіўнуў у бок царквы, – таксама добры. Але ты музыка, прысланы нам Богам, можа, растлумачыш мне, чаму, калі гучыць у царкве наш, слабейшы, за ім я чую той прастольны адвечны звон Мікалая-асілка? Гучаў ён, можа, за памяццю нашага славутага правідцы Парыпы…

      Хлопец стаяў перад ім як укопаны; ён не ведаў, што адказаць дасціпнаму і паважанаму ў гэтай шырокай акрузе чалавеку, адно толькі ўсміхнуўся:

      – Я, дзядзька, не чуў раней, пра што вы цяпер расказалі. Я слухаю гэты звон, а вы чуеце той, мабыць, у сваёй душы.

      – Пятро, – СКАЧАТЬ