Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 36

СКАЧАТЬ Божа, пад сваю абарону прымі! Забітага душу супакой. Цяжкі грэх даруй пану… Пане Генрык, я вельмі шкадую, але ў такі змрочны і цяжкі для вас дзень быў бы рады вам памагчы.

      – Парайце, спадар Пятро, што мне рабіць далей? Пайсці ў гміну і ва ўсім прызнацца ці прыкусіць язык ды зрабіць выгляд, што нічога не ведаю?

      – Раю, пане Юргенсан, вельмі раю не памнажаць грэх на грэх, бо ён і без таго вялікі. Найлепей, я думаю, пайсці ў гміну і расказаць, а потым, калі высветліцца, хто гэты чалавек, узяць сіроцкую сям’ю пад апеку. Бедныя ж людзі – няшчасныя людзі, памагай ім, Госпадзе! Гэты, можа, ад голаду палез на чужы палетак мацаць у карчах бульбу.

      Дзед наліў небараку келіх гарэлкі, і, калі яны выпілі і выйшлі, Маня вылезла з-пад стала, адчуваючы рэзкія і яркія фарбы летняга дня і чалавечае гора ды стомленасць. Усё гэта праяўлялася ў лёгкім галавакружэнні. Яна ўпершыню ўявіла, дакладней, паспрабавала сабе ўявіць забітага чалавека і ўпершыню так блізка, апасродкавана, праз дзедавы перажыванні, перажыла гэты трагічны выпадак. Можна сказаць, што смерць упершыню з’явілася ў яе свядомасці і агарнула холадам сэрцайка. Разам з тым яна ўсведамляла сваю ўдачу ў выведванні тайнаў дарослых і хоць няпэўна, але адчувала яшчэ і цяжар ад такіх ведаў.

      Увесь ход перажыванняў у гэты момант перакрываўся наплывам яе лагоды і пашаны да дзеда: ён добры, ён мудры, як што з ім паны ладзяць і ў цяжкую хвіліну анічога перад ім не ўтойваюць. От які яе дзед!.. Ёй хацелася жыць толькі з дзедам.

      9

      Ранішняя, пакуль дрымотная цішыня. І вось-вось прагучыць тое, чаго чакаюць, што наплывае паімгненна, гатовае абудзіць душу:

      – Бо-о-оммм… Бо-о-оммм… Бо-о-оммм… Дзінь…

      Чысты меладычны гук, мяккі і пругкі, прывольны і прадонны. Бо-о-омм!.. Разлягаецца ўдалеч. А ўслед бягуць урачыста-вясёлыя падгалоскі: дзінь-дзілінь-дзінь!.. Яны бытта ўлягаюць за тым, за галоўным звонам, бытта даганяюць яго.

      Выспяваюць толькі-толькі народжаныя промні сонейка, а ў сядзібе Рамановічаў ужо даўно ўсе на нагах. Пыняць гаспадарку, пры гэтым спяшаюцца, каб паспець да таго звону, а ён ударыць, апавяшчаючы збор на прастольнае свята Спаса – Ратавальніка.

      Урачыстасць рэдкая для мотальскага люду, таму яшчэ звечара гаспадар Пятро разам з любай унучкай уважліва агледзелі яблыні і знялі з галля, сабралі ў кошыкі з зямлі, волкай, зрэдку ўтравелай, папярэдне стрэсеныя яблыкі.

      Раней быў мядовы Спас, а гэты – яблычны. І ён ўвачавідкі аддае водарам спелага сакавітага лета, смакам садавіны. Гэты – бытта казырны туз у поступе прыроды. Прынамсі – для Моталя.

      Дык вось і Спас! За тым звонам ужо ідуць-ідуць, цягнуцца да царквы прыхаджане, каб памаліцца і каб асвяціць яблыкі, што сімвалізуюць сабой скарб, энергію і водар ураджаю. Не ў кожнай сядзібе, праўда, сады – мястэчка густа і густа забудаванае – не да раскошы! Таму напярэдадні Манін дзед і баба Ганна падзяліліся сабранымі яблыкамі з суседзямі – Малыцькамі і Германкай, – такая спагада мела добры знак. А яшчэ Аксіння з унучкай Маняй сумелі выбраць хвіліну пры СКАЧАТЬ