Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 33

СКАЧАТЬ па гаспадарцы і казаў ёй, што ён увогуле адзін здольны забяспечыць сям’ю і што яна магла б не рабіць. Тады яна адказвала:

      – А што ж я – паняй буду? О-о-о!..

      Ганна дзівілася з такой гаманы чалавека і шчыравала далей.

      Барыс сумаваў без яе вечарамі і таму часам апранаўся і ішоў на зборню да Парычанкі, адзінокай жанчыны, у вялікай хаце якой збіраліся маладзіцы прасці кудзелю, а з імі і Ганна. А яшчэ там нярэдка Маня круцілася, пераймаючы ад маці пракаветны вопыт; яна вучылася вышываць. Дык бацька падсаджваўся да іх на лаўку і ў суме даводзіў:

      – Ганя, ты мяне пільнуй, а не кудзелю. Кудзеля нікуды не ўцячэ!

      – Хіба што… Але ж дома да ночы нешта трэба рабіць.

      – Знойдзем што, Ганя… Твой гладыш, мой таўкач – будзем біць масла!

      Пры гэтым ён спрабаваў узяць маладзіцу на рукі, яна вырывалася:

      – Ой, які ж ты бессаромнік, Барыска, ну проста вар’ят!

      Ганна ніяк не магла зразумець, што за мудрасць усялілася ў яе чалавека дый пракудуе ім. У тым жыццёвым калаўроце годнасць жанчыны вызначалася акурат увішнасцю ды плёнам у працы. Сяброўкі, суседкі Ганны, кпілі з яе чалавека: «Жарабец!..» Або яшчэ больш з’едліва на яго ж адрас: «Ад жарабка скура і на плоце гагоча!»

      Таму Барыс найчасцей пакідаў зборню ўнураны, не ведаючы, на што крыўдзіцца – ці то на лёс, ці на жонку. У такую хвіліну яму на вока неяк і трапіла Хвілюсіха, якую звалі яшчэ Ёўдай, Еўдакіяй… Калі на тое, маталяне – вялікія майстры на вынаходніцтва мянушак, вулічных прозвішчаў. Дзяўчына ж мела шмат чаго прывабнага, закладзенага проста ў яе стан прыродай, але не мела долі, шчасця, бо паходзіла з беднай сям’і. Барыс, мабыць, захапіўся ў сваім «адыходным промысле», у сваіх палюбошчах. Можна дапусціць таксама, што ён пашкадаваў нябогу і памкнуўся даць ёй хоць кроплю таго, на што ў душы сам быў багаты. Ці чакаў ён, аднак, што нехта адважыцца яго дакараць за гэты вольны і па-свойму добры ўчынак, вядома, апраметны, але ж, чуеце, і далікатны.

      Аднаго разу, калі ён на золку вяртаўся дадому, пэўна, яшчэ адчуваючы на сэрцы Хвілюсішына дыханне, са свайго падворка на вуліцу выглянула Алена Германка, бліснула на яго вачыма і гучна войкнула:

      – Барыс, шэльма, сораму на цябе няма! Толькі дамоў валачэшся? Ганьбу Ганне нясеш!..

      – Дзеўка, а табе што да таго?

      – Ге! А вось убачыш, калі мы з Ганнай звяжам цябе, бугая аблуднага, ды выражам ніжэй крэсла тую забаўку! Я памагу Ганне!

      Барыс прыпыніў крок і, надзімаючы пагрозліва шчокі, вырак:

      – Заб’ю!

      – Ох, напалохаў!

      Сапраўды, Алена, ягоная суседка, была не з палахлівых, наадварот, мела шмат ваяўнічай энергіі, порсткасці ды ініцыятывы. Такім палец у рот не кладзі! Яна і на самой справе магла б споўніць сваю пагрозу. З такой стане… Ай, і трэба ж вырадзіцца блазну ў спадніцы! А галоўнае – на якую патрэбу?

      Ні для каго не было сакрэтам прозвішча – Германка… З вуснаў у вусны ў мястэчку СКАЧАТЬ