Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 32

СКАЧАТЬ зямлі і каб тая ўрадзіла. Потым ужо, калі ніва выспее, – сабраць усё ў свірны і іншыя сховы, накарміць жывёлу, лішак прадаць… Да гэтага зводзілася гаспадарчая рупнасць.

      Маня не памятала, калі тое здарылася, але ж дзед Пятро выдзеліў са сваёй гаспадаркі Барыса і Паўла, маўляў, хлеб, самастойна здабыты, смачнейшы… Паўлу ён адшкадаваў ладны кавалак зямлі, а сам займаўся пчалярствам. Барысу ж перапала больш грошай. Толькі гэта не замінала ім усім рана збірацца, абмяркоўваць ды разам пыніць гастадарку.

      Дзед Пятро, пэўна, мог пагадзіцца з Паўлам: у Барыса лёгкая рука ў працы, бадай, не толькі ў сялянскай… Як чалавек знаходлівы, з добрым ладам душы, Барыс заснаваў і апекаваў спулдзельню і краму, у якой Маню заўжды частавалі цукеркамі. І зноў жа ўліпла ў дзіцячую душу дзея-падзея: на нейкае свята, няйначай на Сёмуху, сабраліся каля гміны стражакі ў сініх мундзірах. У руках – музычныя інструменты. Начышчаныя трубы ззяюць на сонцы… І от тыя мундзіры выстраіліся пэўным парадкам, адзін за адным, а яе бацькa – наперадзе; у яго ў руках доўгі і гладкі кій з кутасамі. Бацька ўзмахнуў ім – шаўкавістыя кутасы торгнуліся, і гэтак – раз-пораз. У той жа момант штосьці стукнула-грукнула… Глуха і моцна. Гэта – барабан! І ўскінулася чароўная мелодыя духавога аркестра, паплыла над мястэчкам. Неўзабаве музыкі ў мундзірах, надзімаючы шчокі, зайгралі марш і лёгкім строем рушылі ўслед за Барысам Рамановічам па вуліцы, умаяванай прысадамі, кветнікамі, нібыта спрабуючы конча рассунуць хаты і пераўладкаваць вуліцы ў нейкі казачны горад.

      Ад узрушэння Маня моцна трымалася за матчыну руку, шурпатую, цвёрдую, і Ганна, няма што дарослая, глядзела на аркестр як не з дзіцячым захапленнем. На ёй была белая вышываная блузка і белая, у кветкі спадніца, на шыі – мысюры, гэта значыць пацеркі… А Маня – у блакітнай крамнай сукенцы з карункавай тонкай аздобай на рукавах і каўнерыку.

      – Ай артысты, ай артысты! – усміхалася Ганна. – Глядзі, доню, які ў цябе татка… Мастак!

      Яны прайшлі, прасачыліся праз такі стракаты і квяцісты натоўп аднавяскоўцаў бліжэй да аркестра. Цяпер ім добра былі відаць твары артыстаў, як іх назвала маці. Побач апынулася суседка – маладая, з гонкім станам жанчына, якую звалі Германкай.

      – Ге! – весела ўсклікнула яна і кіўком галавы паказала на дырыжора. – Ці пазнаеш, Ганя? Бач, колькі самалюбства і гарту – як у шляхцюка!

      – Не кажы!.. Цягнуў ён мяне: «Ганя, прыходзь абавязкова, паглядзіш, на што здольны тутэйшыя!» – маўляў, не ўсё палякам баль ладзіць – і мы сябе пакажам!

      – То – пэўна, не абсеўкі ж і мы, не з гліны злеплены. – Германка дакранулася да акуратна прычэсанай Манінай галоўкі; рука ў яе, як і ў мацеры, была цупкая, бы з дроту. – І табе, малеча, уцеха-пацеха! Ото ж, глядзіш на ўсе вочы!

      Але наўрад ці ўслухоўвалася Маня ў тыя суседчыны словы. Бацька ж, яе бацька – мастак! – быў блізка. Праходзячы міма з аркестрам, ён падміргнуў ёй, і яго круглявы твар асвяціўся вясёлай усмешкай. Для Мані гэта былі хвіліны ўтрапення і быў гонар за бацьку. Пры СКАЧАТЬ