Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 12

СКАЧАТЬ у сподніках, была Паскевічу зусім не даспадобы.

      – А гэта – Тэатро Калён! – крычаў на ўсё места Мялешка, паказваючы ў бок шыкоўнага будынку. – Пляц Рэспублікі! А гэта – Сан-Ніколяс! Пляса дэ Мажо! Ля Каса Росада!..

      Паскевічу было горача. Чужыя назвы мільгалі ў ягонай галаве, як і зьдзіўленыя твары сустрэчных, якіх ён амаль ня бачыў: пот заліваў яму вочы, дыхаць не было чым, але самае галоўнае – ён нечувана саромеўся свайго выгляду.

      Нарэшце заўважыўшы, што Паскевіч адстаў мэтраў на дзьвесьце і перайшоў зь бегу на крок, Мялешка зьлітаваўся:

      – Для пачатку – добра, – сказаў ён, як быццам зусім не задыхаўшыся. – Галоўнае, што мы ўжо амаль на месцы. Пазнаеш? Учора тут быў бой…

      Рэшту шляху яны прайшлі пехатою, аднак і праз гэтую перадышку Паскевіч выглядаў на трэніроўцы досыць блякла. Пасьля такога бегу ён здолеў сабрацца зь сіламі толькі пад канец, калі яму ўдалося засадзіць пару трапных удараў нейкаму вялізнаму індэйцу: той ажно захістаўся й нават мусіў абаперціся на тлустыя канаты, каб ня ўпасьці. Хтосьці зааплядаваў – Паскевіч азірнуўся і ўбачыў маленькага чалавека ў кароткіх нагавіцах і спартовай футболцы.

      – Малайчына, Мікола! – гукнуў да яго з рогу Мялешка. – Хадзі, пазнаёмлю цябе з уладальнікам нашага клюбу. Вось, пане Сікорскі, гэта мой таварыш зь Беларусі, – прамовіў Мялешка, мяшаючы польскія, беларускія й гішпанскія словы. – Прыехаў толькі ўчора, параходам праз Англію. Уцёк ад Саветаў.

      – Нямецкі калябарант? – зірнуў на Паскевіча зь недаверам паляк.

      – Ну што вы, пане Сікорскі! Былы партызан, Армія Краёва! Прывёў вам паказаць, на што ён здольны… Самі бачыце – талент!..

      Сікорскі прымружыў вочы:

      – Удар неблагі… Але яму ўжо ня дваццаць, сам разумееш. I фізычная кандыцыя ня тая…

      – Але ён будзе працаваць над сабой! Пад маім кіраўніцтвам! Праўда, Паскевіч? – штурхнуў яго пад бок Мялешка, аднак Паскевіч нічога не адказаў, пачаўшы моўчкі раскручваць бінты на руках.

      Пан Сікорскі толькі паціснуў плячыма:

      – На трэнінгі хай прыходзіць. Але ня ведаю, ці пастаўлю яго калі на бой… У бліжэйшы час – дакладна не. Хай асабліва не спадзяецца…

      – Бачыш, як усё добра! – падбадзёрваў Паскевіча Мялешка. – На трэнінгі дазволіў хадзіць! Плаціць ён табе пакуль ня будзе, але праз год які – пабачыш, які прагрэс будзе! Пакуль што, вядома, прыйдзецца знайсьці табе якую працу… Але гэта не бяды, ты ж малайчына – вытрымаеш…

      – Дзе мы? – запытаўся ў яго замучаны Паскевіч, якому пачынала паступова абрыдаць цяганьне па ўсім горадзе за Мялешкам, гэтаксама як і ягоная несупынная аптымістычная балбатня. Яны акурат выйшлі з омнібусу й апынуліся ў мясьцінах, зусім не падобных да рэшты места.

      – У Кільмэсе, братка. Зараз пазнаёмлю цябе з адным цікавым чалавекам… Галоўным тутэйшым камэдыянтам сярод усіх нашых…

      Хвілінаў празь дзесяць хады яны наблізіліся да невялічкай хаткі, зьбітае зь нейкай фанэры: яна нагадвала хутчэй будку, чым хатку, і патанала ў зялёных зарасьцях СКАЧАТЬ