Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) - Макс Шчур страница 13

СКАЧАТЬ Бяляцкі.

      – Крыху ўмею, – адмахнуўся Паскевіч. – Пару слоў… Але, прыкладам, нямецкую няблага ведаю…

      – А ты й не казаў! Во дзе таленавіты! – пазайздросьціў яму Мялешка.

      – У нас цяпер там шмат такіх таленавітых… Вайна столькі талентаў параскрывала…

      Бяляцкі ўсьміхнуўся ягонаму досьціпу:

      – Дык вы й чытаеце па-нямецку?

      – Крыху.

      – Сапраўды? Значыць, маглі б мне, скажам, тэксты для набору дыктаваць?

      – Ну, ня ведаю… Можа, і мог бы…

      – Ты мне баксэра да сябе не перацягвай! – умяшаўся Мялешка. – Бач ты яго! Вось як табе шанцуе, Паскевіч – працы ні ў кога няма, а ў цябе адразу дзьве! I ні на адной ня плоцяць, што самае цікавае! Аў Бяляцкага яшчэ й сам вінаваты застанесься… – Мялешка падсунуў сабе крэсла й сеў на яго асьцярожна, каб не зламіць яго сваёю вагой. Было відаць, што ён у Бяляцкага частым госьцем.

      – Дык як там, на радзіме? – запытаўся Бяляцкі Паскевіча. – Пры кім горш – пры немцах ці пры саветах?

      Паскевіч паціснуў плячыма.

      – Ня ведаю, шчыра кажучы. Ня быў там ужо гады тры.

      – Тры гады? А дзе ўвесь гэты час?

      – Два гады ў Нямеччыне. На прымусовых працах.

      – А, вось яно што…

      – Потым год у Англіі – пасьля вызваленьня…

      – Бадзяецца во чалавек… – пакруціў галавой Мялешка, адчуўшы, што надышоў час для абавязковага спачуваньня. – Вайна тая чортава.

      – А ў Беларусі – сваякі засталіся? – запытаўся Бяляцкі.

      – He. Бацькі памёрлі яшчэ за палякамі…

      – Карацей, ні кала, ні двара, – зноўумяшаўся Мялешка.

      – Цудоўны пачатак. He хвалюйся, тут ува ўсіх так, Мікола. Вунь Бяляцкі таксама з нуля пачынаў – а цяпер, можна сказаць, друкарскі магнат… Вырас у самастойнага прадпрымальніка. Амэрыка – край нечуваных магчымасьцяў. Да нас, белых людзей, тут наагул ні халеры не было. Адны індэйцы – дзікуны і канібалы…

      – Дарма ты так, Мялешка, – адзначыў Бяляцкі. – Я сярод індэйцаў жыў – дабрэйшых людзей у сьвеце не сустракаў. Толькі што і іх цяпер таксама спойваюць, як і нашых сялян-беларусаў…

      – Навошта нас спойваць? Мы самі каго хочаш споім… Праўда, Мікола? Давай, распавядзі яму, што з намі ўчора было! He саромся, распавядзі – ён пра цябе кніжку напіша.

      – Што было? – паморшчыўся з-пад акуляраў Бяляцкі.

      – Зноў пабіліся?

      – I яшчэ як!..

      Як толькі Мялешкаў аповед скончыўся, разам з прапанаванай гаспадаром чорнай гарбатай бяз цукру, настала няёмкая паўза. Паскевіч адчуваў, што Бяляцкі ўсім сваім выглядам імкнецца даць зразумець: адведкі яму крыху недарэчы, бо ў яго шмат працы й няма часу на балбатню. Але Мялешка ўмеў знайсьці выйсьце зь любой сітуацыі:

      – Можа, пачытаеш што, Бяляцкі? Дзеля знаёмства…

      Бяляцкі завагаўся. Але паколькі, відаць, іншай нагоды пачытаць свае вершы суайчыньнікам уголас у яго не СКАЧАТЬ