Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 59

СКАЧАТЬ збіраючыся глянуць, не то даючы зразумець, што пазнае і прызнае.

      – Ну маё дзела пісарскае, – прамовіў ён, каб мець час на развагу.

      Выручыў сам маскавіт.

      – Можаш аддаць свайму гетману. Хай не думае, што ён такі хітры, а мы ўсе дурні і наш Валуй дзіця малое. Яшчэ паглядзець, хто каго абдурыў.

      У голасе баярыча чулася незаспакоеная крыўда за свайго ваяводу.

      – Ды нібы гетман і не лічыць Валуева дзіцем, – памяркоўна прамовіў ганец. – Таму і пісаў да яго, а зараз і ў дарадцы, сам ведаеш, прызначыў. Тым часам праглядаў ліст з такім выглядам, нібы ён яму добра знаёмы, разгладжваў на калене, распраўляў перагнутыя ражкі. Патрабаваў часу на роздум.

      – Ага! – ізноў крыўдліва зазначыў баярыч. – Каб паслухаўся Валуй гэтай пісаніны, – ён паказаў на ліст нібы на расціснутую жабу, – вы б нас усіх на капусту пасеклі.

      – Ну, вайсковая фартуна зменлівая, – разважліва прамовіў Бражына. – Можа і вы нас пасеклі б.

      Баярыч не прызнаў слушнасці бражынаваму дапушчэнню.

      – Мы ж бачылі, колькі вас, – пакруціў ён галавою. – А цар Васіль нам і так не даспадобы, каб за яго галаву класці. Таму цэлыя і здрадай свае ўчынкі не лічым. А заадно і гетмана вашага перахітрылі.

      Ганец палічыў за лепшае не ўсведамляць баярыча, што і тут гетман перахітрыў Валуева. Не надта прыслухоўваючыся, паспеў прагледзець ліст і ледзь стрымаўся, каб не здрадзіцца з хваляваннем, якое накаціла ад першых радкоў. Не абы які лісцік, што і казаць! Каму яшчэ пра яго апроч гэтага прасцяка вядома?

      – Гэту паперу, брат, проста так гетману не вернеш, – паважна прамовіў ганец, складваючы ліст і хаваючы ў кішэню. – Пад настрой хіба, – патлумачыў ён.

      Вельмі баяўся, каб баярыч не перадумаў і не запатрабаваў аддаць.

      – Ён у нас не скажаш, што злосны. Хутчэй – порах! Не любіць, каб яго вучылі, а тым больш, на памылкі паказвалі.

      Твар баярыча асвяціла зласлівая ўсмешка задавальнення.

      – Ну, яны ўсе такія! – азваўся з разуменнем азваўся, задаволены, што гетман адчуе сваю прамашку і зазлуе.

      – Праўду баеш, – пахваліў ганец. – Але гетман усе паперы па вайсковых падзеях і справах загадвае збіраць, бо пасля, як спакой наступіць, усё апісаць хоча. А ў памяці ўсяго не ўтрымаеш.

      – Вядома, – кіўнуў баярыч. – Так што няхай успомніць, як не ўдалася ягоная хітрасць. Але ці напіша пра гэта? – усумніўся ён. – А наш Валуеў толькі зірнуў і кажа:”Мана гэта! Хоча нас з лагера вывабіць”. Але паслаў з выведнікам да князя Дзьмітрыя Шуйскага. Князь вярнуў, дык Валуй адкінуў. А я падняў. Як ведаў, што з гетмана можна будзе пажартаваць.

      – І разумна зрабіў! – пахваліў ганец. – Бо гетман кажа нам плаціць, калі якую завярушаную паперу нехта знойдзе і падасць.

      Баярыч глянуў з недаверам, ці не жартуе ліцьвін. Кажуць, яны на такое здатныя. Але той паважна пацягнуўся да кашаля і выцягнуў бліскучы кружок.

      – Вось бяры і не дзівіся. Твой тавар, нашы СКАЧАТЬ