Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 54

СКАЧАТЬ Шэрагі наймітаў змяшаліся, хто нават не выстраліўшы, хто ўжо не набіваючы, кінуліся назад і наляцелі на шыхт маскавітаў у браме лагеру. Парадкі былі страчаны, гурма перамяшалася і кавалерыя Жулкеўскага пагнала яе перад сабою.

      Большасць маскавітаў схавалася за ўмацаваннямі, але значная частка, раскідаўшы кабыліны, кінулася праз адкрытае поле да лесу. Некалькі харугваў гетмана ірванулі ў пагоню, б’ючы і абдзіраючы з трафеяў на працягу добрай мілі.

      – Бі! Забівай! На іх! – неслася па полю разам з коннай лавай.

      Частка маскоўскай пяхоты яшчэ трымалася ў будынках Пірнева, але ўжо быў канец з войскам Шуйскага. Цяжэй было на левым крыле. Сам Дэлагардзі з—за хваробы не прымаў удзелу ў бітве, але войска ягонае трымалася.

      – Пане гетман! – падляцеў пяхотны паручнік. – Замежныя мушкецёры вынішчаюць нашу пяхоту! Б’юць з—за платоў! І пікінеры колюць коней і там жа крыюцца!

      Гетман і сам бачыў, што вузкія прорвы між плятнямі прымушалі наступаць асобнымі харугвамі і не давалі ходу кавалерыі. Калі б усе біліся як французы і фламандцы, перамога магла б належаць непрыяцелю.

      – Што ж чакаеце? – адкрыкнуў гетман ад’ютанту. – Фальканэты наперад! Разнесці тыя платы разам з пікінерамі! Гетман кінуў на вагі бітвы сваю артылерыю. Стрэлы двух фальканэтаў разнеслі ўшчэнт частку платоў, пяхота сыпанула кулямі па ацалелых мушкецёрах і пайшла на іх з халоднай зброяй. Чужаземцы мусілі адыходзіць, і кавалерыя гетмана рынула ўслед.

      Пяхота стварыла чарговы пералом, але да канчатковай перамогі было яшчэ далёка. Сагнаны з поля непрыяцель засеў у лагерах, частка ягонай пяхоты замацавалася ў Пірневе. Чужаземцы, абапіраючыся на блізкі лес, парадкавалі шэрагі каля свайго лагеру. Да іх падцягваліся асобныя купкі разбітай кавалерыі. Дэлагардзі і Хорн, як і князі Галіцын з Мезецкім, блукалі з недабіткамі недзе ў блізкім лесе. Шуйскі схаваўся ў лагеры і праз Гаўрылу Пушкіна абяцаў чужаземцам небывалую ўзнагароду, калі не пакінуць поле бітвы. Калі даць ворагу час, ён можа ачомацца. Гетман неадкладна адклікаў з пагоні кавалерыю, згрупаваў свой невялікі рэзерв і перакінуў частку войска супраць чужаземцаў.

      – Хутка асачыць абодва лагеры! – падганяў даручэнцаў. – Чужаземную пяхоту пад лесам асачыць, але не кранаць! Прапануйце адпусціць дадому кожнага, хто прысягне ніколі не служыць Маскве супраць караля і Рэчы Паспалітай. Было б вельмі няблага звабіць наймітаў на свой бок, хоць бы частку.

      – Пане гетман, спроба ўдалася! – радасна гарлаў даручэнец ледзь не за сотню крокаў. – Некалькі сот ідзе да нас!

      – Трубіць на перамовы! – загадаў гетман і азірнуўся за патрэбнымі людзьмі. – Ты, Адаме, – звярнуўся да пляменніка, – возьмеш пана Баркоўскага, Пятро, здаецца, і гані да Понтуса ды тых нерашучых. Кеміце ў мовах, то нагадайце пра ягоную прысягу не ваяваць супраць нашага караля, – кінуў наўздагон. – Паабяцайце здрадліваму дараванне і каралеўскую ласку.

      Перамовы не зацягнуліся.

      – Згодзен СКАЧАТЬ