Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 58

СКАЧАТЬ грошы.

      – Несумненна першай і галоўнай мэтай застаецца Масква, – прамовіў канцлер. – Расцярушваць войска па краіне, азначала б страціць яго. Хачу запэўніць у вашых асобах мужных жаўнераў з—пад Клушына, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб задаволіць іх цалкам слушныя патрабаванні.

      Азбука хітрасці, альбо жарты з гетмана

      Малады маскавіт дапытліва зірнуў на Бражыну, сядзеўшага побач на тоўстым бервяне, відаць прызначаным на дровы.

      – Ты ў свайго пана за каго?

      Выглядаў на баярскага сына, калі не з самых заможных, то не пазбаўленых радавітасці а з тым і гонару. Можа бачыў, як гетман раз ці два загаварыў з Бражынам, дадумаў, чаго не было, і сам сабе паверыў. Не варта пераконваць у адваротным.

      – Лістамі займаюся, – адказаў згодна з праўдай Бражына, памаўчаўшы для самавітасці. – Спраўнасць у руцэ маю. Кожны прачытае, што з—пад майго пяра.

      – Пры самым важным? – з адценнем недаверу запытаўся маскавіт, кіўнуўшы на шацёр. – І па нямецку можаш?

      – Магу і па нямецку, – усміхнуўся Бражына. – А што такое?

      Баярыч уздыхнуў.

      – У вас шмат хто і па нямецку і па рознаму іншаму. Зайздросна.

      – Але ж і на Маскве ёсць замежнікі, можна і павучыцца.

      – Гэта так, але я не з Масквы, цяжка знаёмствам абзавесціся.

      Хлопец падабаўся. Хоць бы гэтай цікаўнасцю да іншага, разнастайнага.

      – З войскам пойдзеш на Маскву?

      – Рана ў мяне. Таму пакідаюць пры абозе.

      Рука хлапца міжволі тарганулася за спіну, але раптам ён ледзь заўважна пачырванеў і абапёрся рукамі на бервяно, адкінуўшыся назад.

      – А ты ж пры кім служыш, чым заняты? – запытаўся Бражына дзеля ветлівасці.

      Баярыч відавочна хацеў навязаць знаёмства.

      – І я пісар, – паведаміў нібы радасную навіну і рашыўся запытаць. – А табе як на імя?

      Бражына адказаў і ў сваю чаргу пацікавіўся, як клічуць новага знаёмца.

      – Іванам хрышчаны, – адказаў хлопец і, памуляўшыся, запытаў: – А па нямецку чытаць ці хоць бы разбіраць, лёгка навучыцца? У іх жа буквіцы іншыя.

      Бражына задумаўся. Абнадзеіць лёгкасцю ці напужаць цяжкасцю аднолькава не да твару, калі бачыш такое жаданне.

      – Залежыць, браце ад чалавека, – знайшоўся. – Ад здольнасці, ну і найперш і найбольш ад старання. – Вельмі б хацелася. Але як падступіцца, не ведаю.

      – А вось давай я табе азбуку, як ты кажаш, пакажу, – нечакана для сябе ахвяраваўся Бражына. – Пакуль мне ад’яжджаць, нешта паспеем.

      – Ты гэта насамрэч? – не паверыў баярыч. – Не смехам?

      Бражына паглядзеў у вочы маскавіту.

      – Ды грэх было б насміхацца з такога, – прамовіў ён.

      Сапраўды грэх было б зламаць насмешкай кволую радасць у вачах баярыча.

      – А ты таксама на Маскву? То можа разам пойдзем.

      Відаць СКАЧАТЬ