Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 31

СКАЧАТЬ то швед быў зусім не пасведчаны ў маскоўскія падзеі, ці Юдыцкаму карцела выведаць яго асабістае стаўленне да каралеўскіх намераў, горача падтрыманых «каморнай радай».

      – Гэта было б небяспечна, – прызнаў швед. – Але на такое аб'яднанне час патрэбен. Ды і Жыгімонту не рэзон нейкаму прыблуду шапку Манамаха саступаць. Невядома яшчэ, чым валацуга адплоціць, калі на Крамлі ўсталюецца.

      Бражына не адчуў у тоне Хёка прыязнасці да тушынскага цара.

      – Канешне Швецыі ў шкоду, калі Рэч Паспалітая памацнее за кошт Масковіі. Зямлі не мерана, люду – не лічана… Калі разам на Швецыю пойдуць, не ўзрадуешся! Глядзіш і за мора давядзецца адступіць.

      Але ціхі смех шведа нібы выключаў страх перад падобнай мажлівасцю.

      – Так што прыглядайся да майго знаёмца, – прамовіў з націскам, вяртаючыся да рупнага пытання. – Думаю, лепш яго не кранаць, – падкрэсліў Хёк. – Выкрасці паперы пры нагодзе гэта так…прыдалося б…У цябе будзе важнейшы клопат на шыі. Лісты падрыхтаваны, чалавек таксама. Можаш не цырымоніцца. Твая галава, каб стралец быў бездакорны. Ну і знікнуць у адпаведны момант. Бо Жулкеўскі і на вострую палю можа ўссадзіць, калі здагадаецца.

      Працяглае маўчанне падказвала, што размова дабягае канца.

      – Калі выправа пойдзе па нашай мыслі, павінна ўдацца, – прамовіў Юдыцкі.– Нават уцякаць няма патрэбы, чвэрць мая канчаецца, змагу ад'ехаць без перашкод і падозраў.

      – Тады, здаецца ўсё, – швед, здавалася, падводзіў рысу.

      Пара было адпаўзаць, пакуль каторы не выйшаў. Крыху аддаліўшыся, даў знак Мінаю і паспешліва рушыў да рэзідэнцыі. Не азіраўся, пэўны мінаевай аховы.

      Заваліўшыся на пасланне, адчуў як стаміўся, але доўга не мог змружыць вачэй. Не давалі супакою думкі. Юдыцкі пры царыку, ён жа са шведамі і Ян Сапега яго не адпрэчвае. А грум ягоны на стала ўплішчыўся ў сапежанскую рэзідэнцыю. Якую ролю выконвае хлапец, застаючыся тут падчас адсутнасці Юдыцкага? Чаму той не бярэ яго з сабою? Выглядае, Сцяпан не так грум, як пасланец між шведам і Юдыцкім. Каму кінецца ў вочы, калі сустрэне служку шведа ў гаманлівым шынку. І з тым здабычным Гнядком: Юдыцкі насамрэч яго не згледзеў ля Лаўры, ці быў змушаны прыкідвацца тут на двары? Апошняй думкай была, калі ж вярнуўся Юдыцкі?

      Смерць Міная

      Але назаўтра найперш падумалася не пра Юдыцкага. Ледзь золак устрывожаны паручнік аклікнуў Бражыну праз адчыненыя дзверы.

      – Пайшлі. Нашага Міная знайшлі з нажом у спіне.

      – Нежывы?! – але падсвядома адчуў бессэнсоўнасць пытання.

      – Панесла яго халера поначы! – замест адказу прамовіў паручнік.

      Яны пайшлі пустою вулкаю. Двое хлапцоў з дзяружкай за пару крокаў услед.

      – Цікаўскі быў. А навокал такія закалоты. Усё марыў выведнікам быць ці ганцом, як ты. Можа таму і трапіў у бяду.

      Абодвум прыхільнасць Міная да сапежанскага ганца, СКАЧАТЬ