Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 27

СКАЧАТЬ ішоў не вакол каня. Невысокі, спрытны чалавек, апрануты не бедна, але не на меру пакупніка такога каня, перакінуўшы на плячы рамяні пары страмёнаў, другую якраз прыкладаў да сядла, захвальваючы тавар. Магчымы набыўца адмахнуўся ад прапановы і моўчкі паказаў на трэцюю пару, што пазвоньвала ў левай руцэ гандляра.

      Той, увішны і пралазісты, не выглядаў на майстравітага, каб гандляваць уласнымі вырабамі. Хутчэй за ўсё, як і сякернік, быў з таго самапальнага войска, дзе кожны здабываў сабе сродкі на пражыццё, гандлюючы здабычай. І гэты тавар быў хутчэй зрабаваны ў якога рымара, чым узяты на пераможаным непрыяцелю.

      Трэцяя пара страмёнаў, сапраўды, была не ў прыклад лепшай. Гандляр, паказаўшы пысай, на які каштоўны тавар замахваецца пакупнік, нехаця павесіў адкінутую пару на плячо. Нібы сумняючыся ў здольнасці ваяра заплаціць, распусціў вузел, адно стрэмя падаў яму, другое ізноў прыклаў да конскага боку. – А путлішчы, пане! Зірні на путлішчы! – ён правёў другою рукою па моцным рэмені. – Шоўк! А тым не менш чыстая скура. Век не парвецца! І шабля не возьме! – падахвочваў гандляр.

      Бражына ступіў яшчэ пару крокаў, каб не надта назаляцца са сваім прыгляданнем.

      Мажлівы набыўца не спяшаўся пагадзіцца. Пакруціў у руках выдатна каванае з багатай насечкай стрэмя. Па ўсіх прыкметах завандравала сюды з Усходу. Можа з Крыму, а можа праз Казань з купецкім караванам. Гандляр усё стараўся зазірнуць ваяру ў вочы, каб не прагледзець і кінуць лічбу цаны ў той момант, калі пакупнік канчаткова засмакуе ў тавары.

      – Гэта ж бот век не выслізне! Ці то на падтрымцы, ці ў нападзе стоячы, нага спаць будзе!

      Відаць, апошняя заўвага падказала пакупніку ўпэўніцца, як будзе з нагою, што мае спаць у стрэмені. Нахіліўся і, узняўшы мысок бота насунуў на яго стрэмя. Прыціснуў да зямлі, нацягваючы рукою путлішча. Парухаў нагою ўправа—ўлева. Бражына, пераводзячы вочы на стрэмя, заўважыў як гандляр пераміргнуўся з прыяцелем і той спыніў віраванне сваёй смерцяноснай прылады. Ваяр, не разгінаючыся і не паслабляючы рэменя, ускінуў галаву, нібы хацеў нешта запытаць ці выказаць меркаванне, калі над яго галавою ўзвілося цяжкое стрэмя.

      Усё адбылося імгненна. Ваяр таргануўся ўбок, страціў устойлівасць і, атрымаўшы жалезам у плечы, торкнуўся тварам у зямлю. Не паспеў ці не здолеў варухнуцца, як сякернік ускінуў сваю страшную зброю над галавой. На тым бы і канец багатаму набыўцу, але Бражына зрабіў скачок і даў выспятка сякерніку. Чаму гэтыя двое не зважалі на сведку, Бражына і пазней не мог даўмецца. Можа лічылі, што не асмеліцца ўмешвацца, бо такія сутычкі нікому ў лагеры не ў навіну. Бражынаў бот дадаў сякерніку імпэту на лішні крок. Нападнік кульнуўся цераз ваяра, выпусціўшы тапарышча, і сякера ўпілася ў зямлю за ахвярай. Бражына выхапіў кінжал, але супраць двух з кінжалам не ўстоіш! Кінуўся да каня: там рапіра! На шчасце супольнікі не рваліся ў бойку. Гандляр, упусціўшы стрэмя, адскочыў, як толькі бразнуўся няспрытны таварыш. А той, падхапіўшыся, вырваў з зямлі сякеру і кінуўся ўслед. Сціскаючы рапіру, ганец СКАЧАТЬ