Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 26

СКАЧАТЬ Чаму ж царэвічу не цаніць такога памагатага? Трэба прызнаць, што не лянуецца. Стражу сам правярае, дазоры вызначыць і наказ дасць. Падмацаванні збірае.

      Паручнік змоўк нібы пад цяжарам атаманавых заслуг і здольнасцяў. Адразу ж заступіў Юдыцкі. Відавочна поспехі Зарудзкага не давалі спакою лаўцам удачы. – Лазутчыкаў рассылае і злоўленых дапытвае, – Юдыцкі на няўлоўнае імгненне прымоўк і кінуў усё той жа дапытлівы погляд на Бражыну. – У Ражынскага адзін клопат, так што глядзіш Заруцкі і вышэй пойдзе.

      Бражына абвёў поглядам застольнікаў. Усміхнуўся абодвум.

      – Не іначай, вашмосьці, спакушаеце мяне кінуць свайго пана і пашукаць ласкі іншага, – засмяяўся як мага нязмушана. – Але ж гэта, як ні круці, рызыка. Можна і прагадаць.

      – Калі на кінуў—рынуў, то канешне, – прызнаў Юдыцкі. – Але маючы спрыянне… Вось прыкладам шведскім наймітам маскоўскі цар грошай не пашкадаваў, – Юдыцкі нібы ўхваляў гасудараву шчодрасць, якая магла дзеяць на шкоду і тушынцам і каралю. Макей не застаўся абыякавым да спраў жолду.

      – І ў нашым, вялікалітоўскім войску ведаюць, што кавалерыя мецьме па пяцьдзесят тысяч штомесяц на таварыства. Пяхоце менш, бо трыццаць пяць. Галоўны над войскам атрымае пяць тысяч, а над кавалерыяй толькі чатыры, як і пяхотны. Усім астатнім афіцэрам на гурт пяць тысяч на месяц. Няблага, калі да іх прыстаць.

      Бражына паказаў, нібы мяркуе, ці варта туды падавацца.

      – Чаму ж вашы не бягуць? – запытаўся. – Заробак канешне неблагі, калі галава ацалее. Ці не зусім паверылі?

      – Там, канешне, няма той волі, што ў тушынцаў, – зазначыў Малей. – Ну і да цара прыглядаюцца. Няпэўнасць усё—ткі… Бражыну цікавіла, што Юдыцкі на такое далікатнае пытанне. Але той не ўхіліўся і адказаў грунтоўна.

      – Чаму, пытаеш, паверылі ва ўратаванне? Тых, хто не бачыў забітага на ўласныя вочы, па—за Масквою большасць. Іх спадзяванням адпавядала паверыць. Сяляне дагэтуль лічаць, што баяры перашкодзілі царэвічу даць абяцаную волю за першым з'яўленнем. Тыя, што за Балотнікавым пайшлі, дасюль не даравалі і думаю не даруюць памешчыкам адмену Юр'ева дня. Ім тасама абы царэвіч… Бражына паказваў, што не абазнаны ў справах Масковіі, але вельмі цікавіцца.

      – І дваранства на баяраў даўно зуб мае, – Юдыцкі быў рады служыць сваім досведам. – У іх жа ні сойму ні соймікаў і з гасударом сваім не паны—браты. Царэвіч, калі не сам адчуў іх прагу мець кавалак правоў і ўлады, то нашы падказалі. Чаму ж дваранству ды ратным людзям не далучыцца, калі ўвесь час выстаўляўся са сваёй пашанай ды клопатамі пра «воінскі чын»? За тым разам не атрымалася… Малей, як знаўца маскоўскіх падзей, паварушыў вусамі, паківаў.

      – Ад цара Васіля гэтага век не дачакаюцца, – пацвердзіў рашуча і неаспрэчна. – Так што ўсім край неабходна прызнаць царэвіча жывым.

      Ясней не скажаш. Было відавочна, што і Юдыцкі не лічыць уратаванне неаспрэчным. Нават больш таго…Але прызнаць зручней і карысней…Калі ўся грамада выходзіла з шынка, знадворку даляцелі гучныя крыкі. Хлопец Юдыцкага, распіхваючы СКАЧАТЬ