Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 28

СКАЧАТЬ па праўдзе, на сваіх паблізу не разлічваю, – прызнаўся на Бражынаву перасцярогу. – Швед я. Таму ахову прымаю з удзячнасцю, – усміхнуўся ён. – Шкода, калі твой учынак змарнуецца якой поскуддзю.

      Бражына падняў і звязаў страмёны, перакінуў цераз луку сядла.

      – Не кідаць жа гэткую здабычу.

      Няспешна выбраліся на больш людную вулку і, размаўляючы ні пра што, дабраліся да невялікага будана, збітага з акораных і з большага часаных бярвенняў. Між бярвеннямі тырчэў не вельмі ўдала закладзены мох, понізу будыніна была абсыпана не надта старанна, але выглядала надзейна і мела над дахам комін.

      – Ну, вось і наш замак, – прамовіў ваяр і ціха свіснуў.

      З будана выскачыў белавалосы хлапец, і Бражына ледзь не ўсклікнуў, пазнаўшы суразмоўніка грума Юдыцкага. Ваяр прамовіў нешта па шведску і той падскочыў дапамагчы.

      – Ого, якія страмёны! – усклікнуў у захапленні.

      Удвох з Бражынам сцягнулі ваяра з каня і шчасліва паставілі на зямлі.

      – Далей дам сабе рады, – усміхнуўся сваім дабрадзеям. – Прабач, пане, не клічу ў госці.

      – Пра што мова, – адмахнуўся Бражына. – Няхай хлопец пашукае якога цыруліка ці кастаправа. Калі рубам прыйшлося, то і нашкодзіць магло.

      – Разумна раіш. Але спачатку хлопец з табою пройдзе, каб рапіру маю забраць, – ён вымоўна зірнуў на хлапца і той пабег у будан. Бражына разумеў, што ваяр з нейкай важкай прычыны парушае законы гасціннасці, але непакоіцца за яго бяспеку. – Будзеш паблізу, заходзь. А ў нечым спатрэблюся, пытай Крыстэра Хёка ў кватэры князя Ражынскага. Даўжнік я твой неаплатны.

      Хлопец выйшаў з будана з кордам і пры двух пісталетах за поясам. Вызваліў рапіру ваяра і сунуў сабе падпаху, паказаўшы, што гатовы.

      – Няма пра што гаварыць, – адмахнуўся Бражына. – А наведаць – наведаю. Бывай здаровы, вашмосьць, адлежвайся! – прамовіў, забіраючы рапіру ў хлапца.

      – Яшчэ раз дзякую, – адказаў ваяр. – Здаецца, не зрабіў гэтага дасюль.

      Да сапежанскай рэзідэнцыі дайшлі без прыгод, грум развітаўся кароткім паклонам заспяшаўся да свайго гаспадара. Ля стайні Мінай старанна чысціў бражынаву кабылку і ганец падышоў яшчэ раз прыгледзецца падарунку Юдыцкага. Усе прылады ляжалі на разасланай дзяружцы.

      – Зграбная дзяўчына, – Мінай пашлэпаў па холцы буланку. – А той бялявы, што прыходзіў з вамі надоечы, ён і да пана Юдыцкага прыбягаў з нейкімі даручэннямі, са Сцяпанам балаболіў, халера іх ведае як разумеліся.

      Гэта было нешта! Сцяпан без пальца! Грум Юдыцкага!

      – Але пан Юдыцкі, здаецца не ва ўсім з імі трымае, – удакладніў Мінай свае назіранні.

      Расчасаў грыву вялікім драўляным грэбенем і пацягнуўся за шкрэбалам. Бражына знямеў.

      – Адкуль у цябе гэта шкрэбала?

      – Згледзеў, беручы буланку са стойла. Маё амаль сцерлася, а гэта нехта пакінуў.. А што? Чаму нельга?

      Хлопец сунуў пальцы пад раменьчык СКАЧАТЬ