Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 35

СКАЧАТЬ аблозе Смаленска і яго захопе. Сам канцлер, адзін з ініцыятараў выправы і яе накірунку на Смаленск, прызнаваў рацыю гетману Жулкеўскаму. Спеліў кволую надзею, што каралева зразумее: пры наяўных сілах і абставінах патрабуюцца змены намераў.

      «І так баюся, што толькі іх небаракаў на большыя яткі выдадзем: альбо Шуйскі, альбо той імпостар іх памардуе», – пяро спраўна слізгала па аркушы, выкладаючы замест сямейных дачыненняў дзяржаўныя клопаты. – «Гэтыя недастаткі, слабасць наша, усяму перашкодзіць і папсуе ўсё. Хоць тое кожны з нас сваім вокам бачыць, што аказіі вялікія надаюцца і лёгка было да атрымання таго панства, калі б было чым падтрымаць…»

      Шкода было змарнаваных магчымасцей, але нельга і адступацца, не выкарыстаўшы тых, што засталіся. Наперадзе перамовы аб замірэнні і трэба мець да іх свае козыры. Усё сведчыць, што будучыня цара Васіля Шуйскага вымалёўваецца даволі змрочна. Тушынцы выкарысталі яго колішнюю задуму прапанаваць каралевічу Уладыславу маскоўскі сталец, каб пазбавіцца ад самога Шуйскага. Дваранства больш не спадзявалася сваімі сіламі абмежаваць царскую ўладу. Усё больш пашыралася марная надзея дабіцца правоў праз вунію з Рэчай Паспалітай. Але і баярам кандыдатура каралевіча Уладыслава прыпала да сэрца. Галава думы князь Фёдар Мсціслаўскі, Філарэт Раманаў, галава тушынскага ўраду, спадзяваліся падпарадкаваць маладога цара сваёй волі. Раманаў рызыкнуў выправіцца да караля, але быў вернуты ў Маскву войскам.

      Кароль не даслаў тушынцам абяцанай дапамогі. Магчыма і не збіраўся выконваць дамову, балазе ўрад Філарэта Раманава разваліўся назаўтра пасля яе падпісання. Салтыкоў і іншыя паслы засталіся ў каралеўскім лагеры, невядома ў якой, але не пачэснай ролі.

      Ад гэтага моманту на Масковіі кожны мог прыхіліцца да таго гасудара, які яму больш падабаўся: законны сядзеў на Маскве, “воровской” у Калузе, а трэці, каралевіч Уладыслаў Жыгімонтавіч, недзе далёка.

      Большасць мясцовых тушынцаў выправілася да Масквы альбо Калугі. Працяглы торг Скопіна са шведамі ў Аляксандраўскай слабадзе не ўратаваў Карэлу. Нягледзячы на супраціў жыхароў, крэпасць прызначылі аддаць шведам.

      На другім тыдні сакавіка Міхаіл Васільевіч Скопін—Шуйскі ў суправаджэнні шведаў уехаў у Маскву як трыюмфатар. Аблога мінавала і маскавіты віталі героя лепш чым ягонага дзядзьку, цара Васіля. Няўрымслівы Пракопій Ляпуноў клікаў яго на цараванне. Узлёт пляменніка вельмі не падабаўся зайздросніку Дзьмітрыю Шуйскаму, які толькі сябе бачыў галоўным ваяводам, калі не прымяраў употай на сваю фанабэрыстую галаву шапку Манамаха.

      А тут і герой памёр, як шапталі, атручаны жонкаю царскага брата. Цар Васіль адразу ж паслаў брата Дзьмітрыя з сарака тысячамі маскоўскага войска і васьмю тысячамі ад Дэлагардзі разграміць войска царыка і адагнаць караля Жыгімонта ад Смаленска. Цар Васіль усё яшчэ баяўся, ці не дапамагае кароль царыку, каб помсціць за смерць палякаў пры забіцці першага самазванца.

      На пачатак СКАЧАТЬ