Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 24

СКАЧАТЬ вашмосьць, – хлопец ухапіўся за цяжкі жаўнерскі бот. – Часам прымроіць, што яго тарбахваты абіраюць, можна і абцасам у лоб атрымаць. Добра, што ў абутку князь непераборлівы, бо сцягні фацэтны шляхецкі бот з п'янага. Хлопец акурат і падзяліўся гэтай думкай са спагадлівым ганцом.

      – Простых халопаў да сябе не дапускае. Князю, кажа, шляхціц мусіць слугаваць, – пажаліўся падчашы. – А тут яшчэ рана ад стралы яму дакучае. Цяжкая, год як ля Масквы собіла, а ўсё смыліць. Кінь бот вунь туды ў кут, калі ласка.

      Ганец узяў бот, зірнуў, дзе паставіць, і замёр, як перуном уражаны: у куце скопам ляжалі паперы, пакамечаныя, у скрутку, перагнутыя, з абарванымі пячаткамі.

      – Што гэта? – запытаўся, ужо ведаючы адказ.

      – А гэта паперы яснавяльможнага. Пісарчук раней парадкаваў, але тыдняў дзесяць таму забілі ў бойцы. Вось пан так і кідае. І адпісаць некаму.

      Ганец узяў адну паперыну, другую. Не дай Божа і яго лісты трапяць вось у гэту «канцылярыю»! Сюды ж хто хочаш можа зайсці. Апроч двух вартавых, што па—хлапечы гулялі ў ножыкі невялікім кінжалам, анікога пры кватэры пана гетмана не згледзеў. Адразу ж прапусцілі да князя, пачуўшы, што прывёз пошту.

      – Слухай, вашмосьць, – павярнуўся ён да падчашага, калі другі бот стаў у кут. – Ты ж не хочаш шкоды ні каралю ні Айчыне нашай? А найперш князю?

      – Вядома, як жа іначай. Іначай гэта здрада. Я б да каралеўскага войска з ахвотаю, але пан не пускае. Ды бацькаў загад… – Разумна кажаш, – пахваліў Бражына. – Таму знайдзі які мех ды складзі ўсё гэта парадкам. А як пан будзе пры розуме, дапытайся, што з усім гэтым рабіць, ці каму аддаць. Можа і спаліць загадае, то сам займіся, каб іншаму каму ў рукі не трапілі.

      Хлапчына замаркоціўся. Мабыць, не ўяўляў як гэта будзе дапытвацца ў пана—князя наконт канцылярыі. Магчыма, гэта турбота і падказала яму нечаканую для ганца прапанову.

      – Слухай, вашмосьць, а можа твае паперы лепш забраць, чым тут будуць паняверыцца? Пан на іх злаваў. Для караля Ягамосьці, кажаце, важныя, а ў чужых руках небяспечныя.

      Ганец задумаўся. Сапраўды, калі б зараз нехта перахапіў гэтыя лісты, то і самому князю—гетману, можна сустрэцца з царыкавым панам маладобрым. А непрыяцеляў пры такой пасадзе кожны чалавек прыдбае, не стараючыся. Лепш спадзявацца, што князь засвоіў пачутае і не зарызыкуе разгалошвання. Хоць бы дзеля ўласнае бяспекі, бо не давядзеш, што не з—за твайго нядбальства лісты да непрыяцеля трапілі.

      Гнядко знаходзіць гаспадара

      Мінай крыкнуў яшчэ ад парога: – Пане, ваш гнядко сабе новага гаспадара знайшоў!

      Бражына адразу падумаў, што гэта да яго, хоць у двары было некалькі гнядых. Зацікаўлены выйшаў на двор, дзе вакол ягонага каня ўжо тоўпілася і гаманіла цэлая грамада. Пара—тройка сапежанскіх афіцэраў, улучна з Малеем, некалькі ягоных жаўнераў. Гняды, нібы задаволены агульнай увагай і нечаканай сустрэчай, пагойдваў галавою, паклаўшы шыю на плячо афіцэра, а той пагладжваў каня па гладкай скуры і нешта тлумачыў жаўнерам.

      – Толькі СКАЧАТЬ