Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 20

СКАЧАТЬ няўтульна зрабілася. На тым п'янюгу, князю Ражынскім, палягаць усё цяжэй, а можа Шуйскага баіцца. А пану старосту дай Бог са сваім войскам зладзіць. Пана жаўнеры паважаюць, але ж калі грошай няма, канфедэрацыю лёгка перакупіць ды кінуць супраць каралеўскага войска. Ці ж не так?

      Паручнік яўна прасіў падтрымкі.

      – Праўду баеш, вашмосьць, – паспачуваў Бражына. – З канфедэрацыяй не жарты. Сам пан Хадкевіч, ведаю, яшчэ перад Кірхольмам мусіў цярпець канфедэрацыю ў сваім войску, бо над ёю верхаводзіў смелы Лісоўскі.

      – О! З тым паспрабуй не лічыцца! – усклікнуў паручнік. – Вось і пан стараста мусіць да яе прыступіць. Тут ужо не адно змаганне за жолд, тут, пане—браце, палітыка! Балюча было б страціць войска, цяжка яму, не дзіва, што прыхворвае.

      Маладзён, адчувалася шчыра прывязаны да Сапегі і спачувае яго бедам і нягодам. А Бражына падумаў, што ўзвышаючы свой статус, род Сапегаў не аднаму са сваіх сыноў скарочвае век вось гэткімі турботамі. Але такое ўжо наканаванне можным: пнуцца ўверх па драбіне значнасці, не зважаючы на страты. Дзеюць нібы дзяржаўныя ўрадоўцы, а таму Княству ці Рэчы Паспалітай ад іх дзеянняў часта ані славы ані карысці. А такім ганцам з—за гэтага галавою рызыкаваць, ані шэлега не атрымліваючы. Але ж не адмовішся.

      – А што пра шведаў у войску чуваць? Там у іх за правадыра… Адчувалася і Малей рады перакінуцца на іншае.

      – Дэлагардзі гэткі, – падказаў Малей. – Ці то француз шведскі ці то швед французскі. Як ягоны бацька ўтапіўся недзе ў рацэ Вялікай, то маскалі ўздыхнулі. Быў з тых, пра каго кажуць: барані мяне, Божа, ад такіх хаўруснікаў, а з ворагамі я неяк сам упраўлюся. Ну а што шведы шукаюць, не ўцямлю, – прызнаўся паручнік. – Круцяцца, віжуюць, як і мы. Сваё выглядаюць.

      – Можа маскавіты разлічваюць, што шмат наймітаў прыцягне?

      – Здаецца і ад сына маскавіты яшчэ завыюць, – упэўнена заявіў паручнік.

      Гетман Ражынскі, апошні Гедымінавіч

      – Масква, кажуць, Трэці Рым? – па блазенску запытаўся Малей. – А Тушын – другая Першапрастольная! – павёў рукою і дадаў, нібы з ім спрачаліся. – А што? Ёсць цар з царыцаю, дума баярская, нават патрыярх! У той думе, сам разумееш, па большасці свае, Раманавы, але ж баяры! Князёў наехала: Юр'еў, Сіцкі, Чаркаскія, Траекуравы. Як глянуць, стольнікі, страпчыя, дваране маскоўскія, пад'ячыя, увесь царскі двор – усе да Тушына, усе па пасады.

      – Дык жа не адны Раманавы, – заўважыў Бражына.

      – Раманавы, – настойліва пацвердзіў паручнік, – толькі па кудзелі. Над думай, праўда, радавіты баярын, Міхайла Салтыкоў*. Князь Дмітрый Трубяцкой* з ім, а так, дзе ні кінь, радня. Лагер блізу манастыра Святога Мікалая, за мілю ад сталіцы, абкружаны з двух бакоў збегам рэк Тушын і Масква, з вялікімі валамі ды пракопамі ад ракі да ракі, выглядаў абароненым мацней за сталіцу. І войска тут было нямала.

      – І войска тут нямала. Сваім часам Мікалай Мехавецкі, давераны першага і «герольд» Другога царыка, – як пра добрага знаёмца апавядаў Малей, – пісаў ад яго імя ва ўсе канцы і наймаў, каго дасца. Гусарскаму вершніку клаў семдзесят СКАЧАТЬ