Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 15

СКАЧАТЬ вочы ў зрэнкі інквізітара. – Я расхваляваўся, убачыўшы, што ўсе чытаюць гэты маніфест аб вайне і не праяўляюць ніякай радасці. Ніякіх табе воклічаў, ніякіх «ура», увогуле нічога, пан саветнік. Быццам бы іх гэта зусім не датычыць. I тут я, стары салдат Дзевяноста першага палка, не змог на гэта спакойна глядзець і выкрыкнуў тыя словы. Калі б вы былі на маім месцы, то, на маю думку, зрабілі б тое самае. Калі ўжо аб’яўлена вайна, дык мы павінны яе выйграць і павінны ўзносіць славу пану імператару. Ніхто не пераканае мяне ў адваротным.

      Спляжаны Швейкам чорнажоўты драпежнік не вынес яго погляду бязвіннага ягняці і, апусціўшы вочы ў свае паперы, вымавіў:

      – Я цалкам зразумеў бы ваш запал, калі б ён быў праяўлены пры іншых акалічнасцях. Вы самі добра ведаеце, што вас вёў паліцэйскі, так што ваш патрыятызм мог і нават павінен быў успрымацца публікай не ўсур’ёз, а хутчэй з іроніяй.

      – Ісці пад канвоем паліцэйскага, – адказаў Швейк, – гэта цяжкі момант у жыцці кожнага чалавека. Але калі чалавек нават у гэты момант не забывае, што належыць рабіць у часвайны, то гэты чалавек не такі ўжо благі.

      Чорнажоўты драпежнік нешта прабурчаў і яшчэ раз паглядзеў Швейку проста ў вочы. Швейк адказаў сваім чыстым, мяккім, сціплым і пяшчотным поглядам. З хвіліну яны пільна ўзіраліся адзін у аднаго.

      – Каб вас чорт узяў! – прамармытала нарэшце чыноўніцкая морда, – калі вы яшчэ хоць раз трапіце сюды, то я ўвогуле ні пра што пытаць не буду, а тут жа адпраўлю вас у вайсковы суд у Градчаны*. Зразумелі?

      I перш чым ён пачаў лаяцца, Швейк падскочыў да яго, пацалаваў у руку і сказаў:

      – Няхай вам пан бог аддзячыць за ласку! Калі вам калі-небудзь спатрэбіцца чыстакроўны сабачка, зрабіце ласку, звярніцеся да мяне. Я гандлюю сабакамі.

      Так Швейк зноў апынуўся на волі. Па дарозе дамоў ён разважаў аб тым, ці не зайсці яму спачатку ў піўную «Ля келіха», і ўрэшце адчыніў тыя ж дзверы, з якіх не так даўно выйшаў у суправаджэнні дэтэктыва Брэтшяайдэра.

      У піўнушцы панавала магільная цішыня. Там было некалькі наведнікаў, і сярод іх стораж з касцела святога Апалінара. Твары ва ўсіх былі панурыя. За стойкай сядзела шынкарка, жонка Паліўца, і тупа глядзела на піўныя краны.

      – Вось я і вярнуўся! – весела сказаў Швейк. – Дайце мне куфлік піва. А дзе ж наш пан Палівец? Пэўна, ужо таксама дома?

      Замест таго, каб адказаць, пані Паліўцава залілася слязьмі і, усхліпваючы за кожным словам, прастагнала:

      – Яму… далі… дзесяць гадоў… тыдзень… таму назад…

      – Бачыш, як яно, – сказаў Швейк. – Значыцца, сем дзён у яго ўжо за плячыма.

      – Ён быў такі асцярожны, – плакала гаспадыня. – Ён сам гэта заўсёды пра сябе гаварыў…

      Наведнікі ля стойкі ўпарта маўчалі, быццам тут яшчэ блукаў дух Паліўца і схіляў да большай асцярожнасці.

      – Асцярожнасць – маці мудрасці, – сказаў Швейк, сядаючы да стала з куфлем піва, дзе ў пене ўтварыліся маленькія дзірачкі там, дзе капнулі слёзы пані Паліўцавай, СКАЧАТЬ