Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 10

СКАЧАТЬ на сяннік. – Калі б усе людзі клапаціліся толькі пра добрае самапачуванне іншых, то перабіліся б паміж сабой яшчэ хутчэй.

      Раздзел IV. Швейка выганяюць з дома вар’ятаў

      Калі пазней Швейк расказваў пра сваё знаходжанне ў доме вар’ятаў, то адзываўся аб ім з незвычайнай пахвалой.

      – Дапраўды, не ведаю, чаму гэтыя вар’яты злуюцца, што іх там трымаюць. Там можна поўзаць голым па падлозе, выць як шакал, шалець і кусацца. Калі б хто-небудзь зрабіў тое ж самае дзе-небудзь на вуліцы, дык людзі б дзівіліся, а там гэта самая звычайная рэч. Taм такая вольніца, якая і сацыялістам ніколі не снілася. Там можна выдаваць сябе і за госпада бога, і за панну Марыю, і за рымскага папу, і за англійскага караля, і за пана імператара, і за святога Вацлава*. (Праўда, гэты апошні ўвесь час быў звязаны і ляжаў голы ў адзіночцы.) Яшчэ там быў адзін, што крычаў, быццам ён архіепіскап, але гэты нічога не рабіў, толькі жраў ды яшчэ сеё-тое, што з гэтым звязана, але там ніхто гэтага не саромеецца. А адзін дык выдаваў сябе нават за Кірыла і Мяфодзія, каб атрымліваць двайную порцыю. I яшчэ адзін мужык лічыў сябе цяжарным і запрашаў усіх на хрэсьбіны. Шмат было там шахматыстаў, палітыкаў, рыбаловаў, скаўтаў, калекцыянераў паштовых марак і фатографаў-аматараў. Адзін сядзеў там з-за нейкіх старых гаршкоў, якія ён называў урнамі. Другога трымалі ўвесь час ва ўціхамірвальнай сарочцы, каб не мог вылічыць, калі будзе канец свету. Сышоўся я там і з некалькімі прафесарамі. Адзін з іх усё хадзіў за мною і тлумачыў, піто прарадзіма цыганоў была ў Крканошах*, а другі даводзіў, што ў сярэдзіне зямнога шара ёсць яшчэ адзін шар, нашмат большы, чым знадворны. У вар’ятні кожны мог гаварыць усё, што ў галаве закруціла, якраз як у парламенце. Аднаго разу там узяліся расказваць казкі ды пабіліся, калі занадта блага абышліся з нейкай прынцэсай. Найбольш буяным быў адзін пан, які выдаваў сябе за шаснаццаты том навуковага слоўніка і прасіў, каб яго разгарнулі і знайшлі выраз «пераплётнае шыла», бо іначай яму канец. Супакоіўся ён толькі тады, калі на яго надзелі ўціхамірвальную сарочку. Тады ён пачаў хваліцца, што патрапіў у пераплётны прэс і прасіў зрабіць яму модны абрэз. Увогуле там жылося, як у раі. Можаце сабе галёкаць, раўці, спяваць, плакаць, бляяць, вішчаць, скакаць на адной назе, маліцца, куляцца, поўзаць на карачках, бегаць наўкола, танцаваць, гойсаць, сядзець цэлымі днямі на кукішках і лазіць на сцяну, і ніхто не падыдзе і не скажа: «Гэтак рабіць нельга, гэта непрыстойна, вы павінны саромецца, вы ж культурны чалавек». Але, праўду сказаць, там былі толькі ціха звар’яцелыя. Паўтараю, надта добра там было, і тыя некалькі дзён, што я правёў у вар’ятні, былі найлепшымі днямі майго жыцця.

      I сапраўды, нават сам прыём, які аказалі Швейку ў вар’ятні, калі яго прывезлі на абследаванне з крымінальнага суда, пераўзышоў усе чаканні. Напачатку яго распранулі дагала, потым далі халат і павялі купацца, па-сяброўску падхапіўшы падпашкі, прычым адзін з санітараў забаўляў яго яўрэйскімі анекдотамі. У купальні яго апусцілі ў ванну з цёплай вадой, затым выцягнулі адтуль і паставілі пад халодны душ. Гэта паўтарылі з ім тройчы, потым спыталі, як яму гэта спадабалася. Швейк адказаў, што гэта лепей, СКАЧАТЬ