Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 18

СКАЧАТЬ укусіў аднаго з паноў паліцэйскіх камісараў, калі той у час вобыску выцягваў яго з-пад ложка, – працягвала пані Мюлер. – Спачатку адзін з гэтых паноў сказаў, што там, пад ложкам, хтосьці ёсць, дык імем закона сенбернару было загадана вылезці, а ён ніяк не хацеў, вось яго і выцягнулі. Сенбернар кідаўся іх зжэрці, а потым вылецеў за дзверы і больш не вярнуўся. Мяне таксама дапытвалі, цікавіліся, хто да нас ходзіць, ці не атрымліваем грошай з-за мяжы, а потым пачалі намякаць, што я дурніца, калі я ім сказала, што грошы з-за мяжы прыходзяць зрэдку, апошні раз ад пана настаўніка з Брно – памятаеце, шэсцьдзесят крон задатку за ангорскую кошку, вы пра яе давалі аб’яву ў газету «Народні поліціка», а замест яе ў Брно ў скрынцы зпад фінікаў паслалі сляпога шчанюка фокстэр’ера. Потым са мной гутарылі вельмі ласкава і рэкамендавалі мне ў кватаранты, каб я адна дома не баялася, гэтага швейцара з начной кавярні, якога вы выкінулі…

      – Страшэнна не шанцуе мне з гэтымі органамі ўлады, пані Мюлер, – уздыхнуў Швейк. – Вось убачыце, колькі іх прыйдзе сюды купляць сабак.

      Не ведаю, ці расшыфравалі тыя, хто пасля перавароту праглядаў паліцэйскі архіў, артыкулы выдаткаў сакрэтнага фонду дзяржаўнай паліцыі, дзе значылася: С. – 40 к., Ф. – 50 к., Л. – 80 к. і гэтак далей, але яны жорстка памыляліся, калі думалі, што С, Ф. і Л. – ініцыялы нейкіх асоб, якія за 40, 50, 80 і г. д. крон прадавалі чэшскі народ чорнажоўтаму арлу.*

      У сапраўднасці ж С. азначала сенбернара, Ф. – фокстэр’ера, а Л. – леанберга. Усіх гэтых сабак Брэтшнайдэр прывёў ад Швейка ў паліцэйскую ўправу.

      Гэта былі брыдкія страшыдлы, якія не мелі нічога агульнага ні з адным з тых чыстакроўных сабак, за якіх Швейк выдаваў іх Брэтшнайдэру.

      Заходзіў да Швейка купіць сабаку і сам дэтэктыў Калоўс*… і вярнуўся з сапраўднай пачварай, якая нагадвала плямістую гіену, хаця ў яе і была грыва шатландскай аўчаркі. А ў артыкуле сакрэтнага фонду дабавілася новая адзнака: Д. – 90 к. Гэтая пачвара павінна была адыгрываць ролю дога.

      Але нават Калоўсу не ўдалося нічога выведаць ад Швейка, гэтак жа, зрэшты, як і Брэтшнайдэру. Самыя тонкія палітычныя размовы Швейк пераводзіў на лячэнне сабачай чумы ў шчанюкоў, а расстаўленне самых хітрых пастак канчалася тым, што Брэтшнайдэр адводзіў з сабой яшчэ адно страшыдла – самага неймавернага мяшанца.

      I ўсё ж прыйшоў канец славутаму дэтэктыву Брэтшнайдэру. Калі ў яго кватэры сабралася ажно сем такіх пачвар, ён замкнуўся з імі ў заднім пакоі і не даваў ім нічога есці, пакуль сабакі не зжэрлі яго самога. Ён быў настолькі сумленны, што пазбавіў казну выдаткаў на сваё пахаванне.

      У паліцэйскай управе ў яго паслужны спіс у графу «Прасоўванне па службе» былі ўнесены наступныя поўныя трагізму словы: «Сажраны ўласнымі сабакамі».

      Даведаўшыся пазней аб гэтым трагічным здарэнні, Швейк сказаў:

      – Не магу ўзяць у розум, як яго збяруць разам перад страшным судом.

      Раздзел VII. Швейк ідзе на вайну

      У тыя часы, калі лясы на рацэ Раб у Галіцыі бачылі, як уцякалі аўстрыйскія войскі, СКАЧАТЬ