Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 12

СКАЧАТЬ шанаванне, васпане, – сказаў Швейк, сядаючы да яго на нары. – Не скажаце, колькі зараз часу?

      – Мяне гэта не абыходзіць, – вымавіў задуменны чалавек.

      – А тут не так ужо блага, – паспрабаваў завязаць размову Швейк. – Нары з габляванага дрэва.

      Сур’ёзны пан не адказаў, устаў і пачаў хутка хадзіць у вузкім катушку паміж дзвярыма і нарамі, нібы спяшаўся нешта ўратаваць.

      Тым часам Швейк з цікавасцю разглядаў надпісы, выдрапаныя на сценах. Адзін з іх належаў невядомаму вязню, які перад богам і людзьмі даў зарок змагацца з паліцыяй не на жыццё, а на смерць. Тэкст абвяшчаў: «Вы заплаціце за ўсё!» Другі арыштант пісаў: «Ідзіце вы да д’ябла, пеўні!»* Трэці проста канстатаваў факт: «Тут сядзеў 5 чэрвеня 1913 года, са мной абыходзіліся слушна. Ёзаф Марачак, гандляр з Вршовіц». А быў і надпіс, які ўзрушваў сваёй глыбінёй: «Злітуйся, вялікі божа!»

      A пад гэтым: «Пацалуйце мяне ў с…»

      Літара «с» аднак была закрэслена, а збоку вялікімі літарамі напісана «СКЛАДКУ». Побач нейкая паэтычная душа прыпісала верш:

      Засмучаны ля ручая сяджу,

      За горы хутка сонейка схаваецца.

      На светлыя пагоркі я гляджу,

      Там любая слязамі абліваецца.

      Пан, які бегаў ад дзвярэй да нараў, быццам спаборнічаў у марафонскім забегу, нарэшце, задыхаўшыся, спыніўся, сеў на ранейшае месца і, абхапіўшы галаву рукамі, раптам загаласіў:

      – Пусціце мяне адсюль!.. Не, яны мяне не пусцяць, – сказаў ён сам сабе, – не, не пусцяць. Я тут ужо з ранку, з шасці гадзін.

      На яго раптам напала ахвота гаварыць. Ён падняўся са свайго месца і звярнуўся да Швейка:

      – Ці няма ў вас выпадкам дзягі, каб скончыць усё гэта назаўжды?

      – З вялікай прыемнасцю магу вам паслужыць, – адказаў Швейк, адпінаючы дзягу. – Я яшчэ ніколі не бачыў, як вешаюцца ў адзіночцы на рамяні… Толькі адно мне прыкра, – працягваў ён, агледзеўшыся наўкола, – што тут няма ніводнага крука. Аконная ручка вас не вытрымае. Хіба што павесіцеся на нарах, укленчыўшы, як гэта зрабіў манах з Эмаўзскага кляштара, павесіўшыся на распяцці з-за маладой яўрэйкі. Я самазабойцаў вельмі люблю, так што з богам…

      Пануры пан, якому Швейк сунуў дзягу ў руку, паглядзеў на гэтую дзягу, адкінуў яе ў кут і заплакаў, размазваючы бруднымі рукамі слёзы па твары і лямантуючы:

      – У мяне дзеткі, а я тут за п’янства і распусны лад жыцця. Ежыш Марыя! Бедная мая жонка! А што мне скажуць на службе! У мяне дзетачкі, а я тут за п’янства і распусту! – I гэтак далей, без канца.

      Нарэшце ён як быццам крыху супакоіўся, падышоў да дзвярэй і пачаў біць у іх нагамі і кулакамі. За дзвярыма пачуліся крокі, азваўся голас:

      – Чаго вы хочаце?

      – Выпусціце мяне! – прамовіў ён такім голасам, нібыта яму заставалася толькі легчы і памерці.

      – Куды? – прагучала пытанне з таго боку дзвярэй.

      – На працу, – адказаў няшчасны бацька, муж, чыноўнік, п’яніца і распуснік.

      Пачуўся смех, жудасны СКАЧАТЬ