Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 19

СКАЧАТЬ вазку ў войска.

      Пані Мюлер заплакала.

      – Ці не збегаць мне да лекара, васпан?

      – Нікуды не трэба хадзіць, пані Мюлер. Я цалкам прыдатны на гарматнае мяса, вось толькі ногі… Але з Аўстрыяй ужо настолькі кепска, што кожны калека павінен заняць сваё месца ў страі. Спакойна гатуйце каву.

      I ў той час, калі заплаканая і расчуленая пані Мюлер цадзіла каву, удалы салдат Швейк спяваў, лежачы ў ложку:

      Віндышгрэц ды іншыя паны генералы

      На світанку рана бойку пачыналі.

      Гоп, гоп, гоп!

      Бойку пачыналі, бога закліналі:

      «Памажы нам, божа, з Паннаю Марыяй!»

      Гоп, гоп, гоп!

      Спалоханая пані Мюлер пад уражаннем жудаснага баявога спеву забылася на каву і, калоцячыся ўсім целам, слухала, як удалы салдат Швейк зноў зацягнуў на сваім ложку:

      З Паннаю Марыяй – на чацвёрты пост

      Выстаўляй, П’емонце*, памацней фарпост!

      Гоп, гоп, гоп!

      Бой пачаўся страшны каля Сальферына*,

      Забівала куля, забівала міна.

      Гоп, гоп, гоп!

      Кроў цякла ракою, мяса – штабялямі!

      У крывавай сечы не зраўняцца з намі!

      Гоп, гоп, гоп!

      За такую працу і аклад харошы.

      Пасля бою возам прывязуць нам грошы.

      Гоп, гоп, гоп!

      – Богам прашу вас, – пачуўся жаласны голас з кухні, але Швейк сваю баявую песню даспяваў да канца:

      Грошыкі ў кішэні, кухня дармавая! Хто яшчэ ў дывізіі весялей гуляе! Гоп, гоп, гоп!

      Пані Мюлер выскачыла за дзверы і пабегла да доктара. Вярнулася яна праз гадзіну, калі Швейк ужо задрамаў. Абудзіў яго тоўсты пан, які, паклаўшы яму руку на лоб, гаварыў:

      – Не бойцеся, я доктар Павэк з Вінаградаў. Пакажыце вашу руку. Гэты тэрмометр суньце сабе пад паху. Так, пакажыце язык. Яшчэ. Высуньце язык… Ад чаго памерлі ваш тата і ваша мама?

      Такім чынам, у той час як Вена змагалася за тое, каб усе народы Аўстра-Венгрыі паказвалі найярчэйшыя прыклады вернасці і адданасці, доктар Павэк прапісаў Швейку супраць яго патрыятычнага натхнення бром і параіў мужнаму і сумленнаму салдату не думаць пра вайну.

      – Ляжыце сабе спакойна, а заўтра я зайду яшчэ раз.

      Калі на другі дзень доктар прыйшоў зноў, то яшчэ на кухні спытаў пані Мюлер, як сябе адчувае пацыент.

      – Яму, пане доктар, горш, – адказала яна са шчырым смуткам. – Уначы, калі яго прыхапіў раматус, ён, прабачце, спяваў аўстрыйскі гімн.

      Доктар Павэк палічыў неабходным адрэагаваць на гэту новую праяву лаяльнасці пацыента павышанай дозай брому. На трэці дзень пані Мюлер паведаміла лекару, што Швейку яшчэ горш.

      – Пасля абеду, пан доктар, ён паслаў па карту ваенных дзеянняў, а ўначы трызніў, што Аўстрыя выйграе вайну.

      – А парашкі прымае строга паводле ўказанняў?

      – Па іх яшчэ, пан доктар, і не пасылаў. Накінуўшыся на Швейка з градам папрокаў і за пэўніўшы яго, што ніколі больш СКАЧАТЬ