Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 11

СКАЧАТЬ зрабіў дзесяць.

      – Я ж вам сказаў, – заўважыў лекар, – каб вы зрабілі пяць.

      – Мне колькі тых лішніх крокаў зрабіць не шкада, – сказаў Швейк.

      Пасля гэтага лекары папрасілі, каб Швейк сеў у крэсла, а адзін з іх некалькі разоў стукнуў яго па калене, штосьці сказаў другому, што рэфлексы зусім нармальныя, але той пакруціў галавой і пачаў сам кляпаць Швейка па калене, у той час як першы падымаў Швейку павекі і аглядаў яго зрэнкі. Потым яны адышліся да стала і перакінуліся некалькімі лацінскімі выразамі.

      – Слухайце, вы ўмееце спяваць? – спытаў адзін. – Ці не маглі б вы нам заспяваць якую-небудзь песню?

      – З задавальненнем, – адказаў Швейк, – хаця ў мяне няма ні голасу, ні музыкальнага слыху, але дзеля вас паспрабую, калі вам захацелася пазабаўляцца.

      I Швейк завёў:

      Што, манашак малады,

      Галаву схіляеш,

      Дзве гарачыя слязы

      Ты на дол раняеш?

      – Далей не памятаю, – працягваў Швейк, – калі хочаце, дык заспяваю:

      Тугою спавіты і сэрцам разбіты,

      Аглядваю пройдзены шлях.

      Я ціха сяджу, удалеч гляджу

      I сэрцам імкнуся ў прасцяг.

      – А далей таксама не ведаю, – уздыхнуў Швейк. – Ведаю яшчэ першы куплет з «Дзе радзіма мая?»* і потым «Віндышгрэц* і іншыя паны генералы з узыходам сонца бітву пачыналі» ды яшчэ некалькі простанародных песень накшталт «Божа, беражы імператара»*, «Ішлі мы проста ў Ярамер»* і «Дастойна ёсць…»

      Абодва лекары пераглянуліся, і адзін з іх задаў Швейку пытанне:

      – Ці даследавалі ўжо калі-небудзь раней ваш псіхічны стан?

      – У войску, – урачыста, з гонарам адказаў Швейк. – Паны вайсковыя лекары прызналі мяне хранічным ідыётам.

      – Мне здаецца, вы сімулянт! – раскрычаўся раптам на Швейка другі лекар.

      – Зусім не сімулянт, панове! – абараняўся Швейк. – Я самы сапраўдны балбес, можаце даведацца ў канцылярыі Дзевяноста першага палка ў Чэшскіх Будзеёвіцах альбо ва Управе запасных у Карліне.

      Старшы лекар безнадзейна махнуў рукой і, паказваючы на Швейка, сказаў санітарам:

      – Вярніце гэтаму чалавек яго вопратку і перадайце яго ў трэцяе аддзяленне на першы калідор. Потым адзін з вас няхай вернецца і аднясе ўсе дакументы на яго ў канцылярыю. Ды скажыце там, каб вырашалі хутчэй, каб ён доўга на карку ў нас не сядзеў.

      Лекары яшчэ раз кінулі пагардлівы позірк на Швейка, які, ветліва кланяючыся, пачціва адступаў да дзвярэй. На пытанне аднаго з санітараў, што ён тут дурня строіць, Швейк адказаў:

      – Я ж не апрануты, зусім голы, дык і не хачу паказваць панам тое, што прымусіла б іх думаць, быццам я грубіян або нахабнік.

      З той хвіліны, як санітары атрымалі загад вярнуць Швейку яго адзенне, яны ўжо не звярталі на яго ніякай увагі, загадалі яму апрануцца, і адзін з іх адвёў яго ў трэцяе аддзяленне. Там Швейка пратрымалі некалькі дзён, і пакуль канцылярыя СКАЧАТЬ