Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват страница 7

СКАЧАТЬ сёння ў нейкай прудкаўской хаце ядуць крадзеную Шурыкаву бульбу. Не ўмірае палеская традыцыя!

* * *

      Яшчэ помню Вову Зайчыкава, які краў у свайго бацькі цыгарэты і прадаваў цыганам. А на грошы мы куцілі разам. Гэта мой вясковы сябар дзяцінства. Яму было пяць гадоў, мне – чатыры. Я стаў дворнікам, Вова – п’якам.

      Але самая вялікая памяць пра яго – шрам на правай руцэ. Мы капалі ямку пад клёнам. Хацелі схаваць там скрадзеныя цыгарэты. Вова капаў віламі, а я – рукамі. Усё было нічога, пакуль мы не згубілі рытм. Вова прапароў наскрозь маю далонь.

      Ужо і Вовы Зайчыкава няма ў жывых, а шрам на руцэ застаўся як запавет ніколі не красці.

      Паглядзеў на шрам і ўспомніў гэтую гісторыю.

      Цяпер я гэтай рукой трымаю тэатральную мятлу. Мой водпуск скончыўся, а на маім твары ўсё яшчэ водбліск цёплага палескага сонца.

      Верасень

* * *

      З’ездзілі з Евай у Беласток. Там мусіла адбыцца наша першая ноч. Пасля чаго, як прыстойны чалавек, я меў намер сказаць ёй:

      – Я разумею, што гэта не было ў тваіх планах, але мо зусім трошкі ты хацела б жыць у глухой вёсцы і даіць карову?

      Аднак Ева прапанавала спаць у розных пакоях.

      Калі я лёг, яна прыйшла да мяне, села на ложак і сказала:

      – А давай адно аднаму расказваць страшныя гісторыі.

* * *

      Памерла маладая суседка, пакінула немаўля. Мужык расказваў суседзям, што дзіця ніхто не корміць, а яно накормленае. Людзі сталі шаптацца, што нябожчыца прыходзіць і дае цыцку.

      Маці па тэлефоне расказала такую байку – дзіцячы ўспамін з вёскі Бярозаўка.

      Яшчэ помню Шэльмікаў. Вельмі даўно жылі ў Бярозаўцы муж з жонкай і мелі такое прозвішча. Усё нічога, ды любілі сварыцца. Мо Шэльмікі і харошымі людзьмі былі, але пасмяротную славу займелі праз любоў сварыцца на ўсю вёску. Мая бабуля, калі на тое была нагода, казала:

      – Што вы равяце, як тыя Шэльмікі!

      А сёння і я ўзгадаў іх, калі пачуў, як суседзі сварацца. У Мінску ў верасні 2014 года я на балконе міжволі падумаў: «Ну і шэльмікі!».

      Кастрычнік

* * *

      Напрыканцы лета Ева паехала ў Іерусалім, каб атрымаць блаславенне звязаць свой лёс з маім. Разам з блаславеннем яна прывезла драўляны крыжык – выраб майстра з Грэцыі. Я сказаў:

      – Але ў мяне на шыі вісіць шкляначка з зямлёй.

      – Насі іх разам.

      І я павесіў крыжык побач са шкляначкай. У ёй была зямля з Прудка, Каранеўкі, Каленкавіч, Бярозаўкі, Боруска – з усіх месцаў, дзе жылі мае прадзеды. Зямля ўтварала такую сумесь, як я сам. Менавіта такой зямлёй я мушу стаць некалі. Гэты амулет расказваў пра маё зямное жыццё, а крыжык – пра тое, іншае. Але насіць іх разам не атрымалася: яны чапляліся і блыталіся. Я зняў крыжык і паклаў яго ў чамадан. Нашыя лёсы з Евай таксама чапляліся і блыталіся. Мы іх разнялі і забралі – кожны сабе свой.

      Я зразумеў, што добрая жонка – тая, што з вады і мукі можа зрабіць блін, а не верш пра страказу. Усё чотка: яна – блін, я – табурэт. І ніякіх ямбаў і харэяў.

      Каб СКАЧАТЬ