Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват страница 9

СКАЧАТЬ маладыя настаўнікі і медыкі – наймілейшыя прайдзісветы, добрыя і прастадушныя. Мы падымаліся на апошні паверх і надзявалі на сябе нябачны скафандр, які не ўпускаў ні страх, ні сумленне.

      – Добры дзень. Вы гаспадыня?

      Недаверлівыя позіркі за дваццаць хвілін напаўняліся цеплынёй. А нашыя кішэні – грашыма.

      Там, у кватэрах, маё сэрца ніколі не ёкала. Бабця з царкоўнага хору, палкоўнік, інвалід у вазку, сямейная пара лесбіянак, цётка, яшчэ адна цётка, яшчэ сто цётак – я ўсіх не злічу. Сэрца ёкала, калі мы збіраліся ля машыны, запіхвалі ў багажнік рэшткі і моўчкі вярталіся ў кантору. То была не проста стома, а душэўнае знясіленне праз гвалт, які мы самі ўчынялі.

      Так цягнулася некалькі месяцаў, пакуль наш офіс не займеў сур’ёзную праблему. Былі ператрусы, і кіраўніцтва стала збіраць свае манаткі, каб збегчы ў Самару. Было прапанавана далучыцца да ўсеагульнай міграцыі. І мы далучыліся.

      – Самара – гэта маленькі Лас-Вегас, – сказалі нам. І мы паверылі.

      Перад самым ад’ездам усхваляваліся. Спявалі ля чыгуначнага вакзала:

      «Ах, Самара-городок, беспокойная я, беспокойная я, успокой ты меня!». Пілі піва, смяяліся, уяўлялі наперадзе шчасце. Лічылі вялікую Расію сваім выйгрышам і шанцам.

      Выявілася, што Самары не толькі да Лас-Вегаса было далёка – ёй было далёка да Шабаноў.

      Хочаш перайсці дарогу – спадзявайся толькі на свайго анёла. Расія запусціла ў космас ракету з Гагарыным, а самарцы па вечарах запускалі з вокнаў пакеты са смеццем.

      Давялося прыстасоўвацца не толькі да новых бытавых умоў. Ужо першы працоўны дзень выявіў, што нашыя ўменні, набытыя ў Мінску, можна перакрэсліць, і трэба вучыцца лахатрону нанова – на расійскі манер.

      Першай пад нож легла наша інтэлігентнасць. Яна дапамагала ў Мінску, але яна замінала ў Самары. Каб збыць тавар, трэба было стаць галодным зверам. У бабулі, якая адчыняе дзверы, у вачах няма недаверу і каровінай прастадушнасці – ёсць страх. Гэты страх можна перамагчы толькі сілай. Нас навучылі простаму прыёму: найперш трэба прасоўваць нагу ў дзвярны праём, а ўжо потым усміхацца. Калі гаспадар слабейшы за цябе, калі ён не здолее выпіхнуць тваю нагу, то ты адсунеш яго і патрапіш у сярэдзіну.

      Клапаціцца пра тое, што нехта выкліча міліцыю, не было ніякай патрэбы. Міліцыя рэгулярна атрымлівала ад нашай фірмы свой працэнт з продажаў. Таму нахабства дазвалялася. Адзінае, чаго трэба было баяцца, – дужых гаспадароў. Таму мы хадзілі ўдвох і ўтрох.

      У мінскіх кватэрах дыялог з «кліентам» быў даўгі. «А хто ў вашай сям’і вострыць нажы?», «А як маецца былая жонка вашага траюраднага брата?». Заваяваць давер у беларуса лёгка – трэба толькі пацікавіцца ягоным жыццём і пачуццямі. І праз дваццаць хвілін беларус накорміць абедам, аддасць свае грошы, яшчэ і падзякуе наўздагон.

      Атрымаць давер у самарскага расійца немагчыма. Таму дыялогу ў нас не было – быў сквапны, спешны, агрэсіўны маналог на тры-пяць хвілінаў, які завяршаўся словамі: «Як гэта няма грошай!? А калі я пашукаю?». І шукалі СКАЧАТЬ