Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват страница 2

СКАЧАТЬ другой:

      – З поўным цябе!

      – Дзякуй.

* * *

      На батарэі сохнуць мае шкарпэткі, якія я памыў пасля працы. Я ўяўляю сабе ўвесь такі акадэмічны тэатр, дзе ставяць «Паўлінку» і «Пінскую шляхту». Тэатр, які назвалі ў гонар не кагосьці там, а самога Янкі Купалы. І шкарпэткі, купленыя ў ЦУМе за дванаццаць тысяч рублёў. Тэатр Купалы – мае шкарпэткі. Тэатр – шкарпэткі. Гэтая думка мяне непакоіць.

      Ідуць такія кітайскія турысты. А экскурсавод кажа:

      – А цяпер у тэатры ў сто чатырнаццатым пакоі на батарэі сохнуць шкарпэткі дворніка Горвата.

      А яны такія (па-кітайску, вядома):

      – Нічога сабе!

* * *

      Атрымаў першы заробак – 773 200 рублёў!

      Гэта сапраўднае багацце, бо кожны рубель зароблены мазалямі і сваркамі з прэзідэнцкімі дворнічыхамі.

* * *

      Пасля працы звычайна заходжу ў букіністычны аддзел «Белкнігі», палюю на «Караля Стаха». Сёння таго «Стаха» ізноў не было, затое патрымаў у руках часопіс «Вясёлка» за 1990 год.

      Уявіце, у 1990 годзе наклад «Вясёлкі» быў 180 000 асобнікаў. 180 000 асобнікаў часопіса для дзяцей на беларускай мове! Як усё змянілася ўсяго за дваццаць тры гады!

      Я памятаю іншы часопіс – студзеньскі нумар «Вожыка» за 1988 год. Мне тады толькі споўнілася пяць гадоў. На вуліцы вельмі сцюдзёна, мама хварэе. Я на падлозе гартаю часопіс. Ведаю ўсе літары, але чытаць не ўмею: не магу зразумець прынцып чытання. І раптам бачу два словы:

      «каляндар вожыка». Не літары, а словы цалкам!

      Гэта першыя два словы, якія я прачытаў сам!

* * *

      А сёння амаль пяць гадоў маёй дачцэ.

      – Тата, дзе мой асёл?

      – Які асёл?

      – Ну асёл. Такая фея.

      – Фея-асёл?

      – Ага. Дзе мая фея-асёл? Паказваю асла: «Іа-іа».

      – Такі асёл?

      – Не, не такі.

      Варвара адводзіць рукі за спіну і лётае па пакоі.

      – Вось які.

      Гляджу і чашу патыліцу. Ага – анёл!

* * *

      Сёння быў вельмі прыемны вечар: галерэя «Ў», кнігарня «Логвінаў», прэзентацыя пятага нумара часопіса «Макулатура», дзе адзінае, што я пабачыў, – правае вуха Марціновіча, бо людзей, ахвотных чытаць беларускую прозу, было занадта многа, каб пабачыць два Марціновічавы вухі.

      Потым шпацыраваў па Мінску і глядзеў, як у цемры цалуюцца неадзінокія людзі.

* * *

      Цікава, а ў маім узросце яшчэ рэальна закахацца, ці гэта ўсё – фініта ля камедыя? Хто-небудзь ведае дакладна?

* * *

      Мой калега Пятро вучыў мяне спакушаць жанчын. Усё проста – запісвайце: трэба пры сустрэчы здымаць капялюш.

      – У вас, мабыць, увесь тэатр – палюбоўніцы? – цікаўлюся.

      – А то! Калі нада ксеракопію зрабіць, ніхто не адмаўляе. Мне не цяжка зняць шляпу, а жанчыне прыемна. Разумееш?

      Разумею, разумею. Трэба спешна набыць капялюш, бо здымаць капюшон пры сустрэчы з жанчынай у дворнікавай справе, як высветлілася, лічыцца mauvais ton.

СКАЧАТЬ